wd wp Пошук:

Валасач

Валаса́ч[1] (трансліт.: Valasač, руск.: Волосач) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 40 км на захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, 27 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы. Непадалёк ад азёр Сіняя Града і Круглае.

Гісторыя

Раннія часы

Аляксандр Ельскі пісаў, што Валасач ляжыць на беразе велізарных балот, якія ёсць адгалінаваннем меркаванага дагістарычнага «Мора Герадота» на Палессі[2].

Пазней лясное ўрочышча ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, якое належала да дамена Сяргеевічы.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. Пры падзеле пушчы паміж сёстрамі Барбарай з Прозараў Букатовай і Ружай з Прозараў Ельскай каля 1796 года частка ў памеры каля 4 валок адышла да дамена Дудзічы Ельскай. У 1857 годзе дудзіцкая частка Валасача была падзеленая паміж даменамі Дудзічы і Замосце братоў Міхала і Аляксандра Ельскіх[2].

У канцы XIX ст. урочышча ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Валасач, які адносіўся да Сяргеевічаў, быў у валоданні Івана Андрэевіча Бунге, цалкам ачышчаны ад лесу, стаў паселішчам, якое гаспадар здаваў у арэнду[2].

У 1908 годзе засценак.

Найноўшы час

Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. На 1933 год працаваў калгас, была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У траўні 1943 года вёска была спалена, забітыя 104 жыхары. Пасля вайны вёска адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. 28 траўня 2013 года вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пасялковага савета ў склад Навапольскага сельсавета[4].

Насельніцтва

Спіс вуліц

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 3 Jelski A., 1893, с. 891
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. 1 2 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 25 лютага 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Навапольскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна