wd wp Пошук:

Вадаперыца

Вадапе́рыца[4] (Hottónia) — род кветкавых раслін сямейства першакветных. 2 віды.

Арэал

Пашыраны пераважна ў Еўропе, Малой Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пераважна ў паўднёвых раёнах трапляецца вадаперыца балотная (Hottonia palustris).

Біялагічнае апісанне

Расце ў стаячай вадзе ў сажалках, канавах, на балотах. Шматгадовыя травяністыя павольнаплаваючыя расліны без каранёў, з падводным косаўзыходным сцяблом даўжынёй 15—60 см. Лісце перыстарассечанае, кальчаковае, у разетцы каля асновы доўгага кветаноса, які ў час цвіцення ўздымаецца над вадой. Кветкі белыя ці ружаватыя, у зеве жоўтыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — каробачка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Entry for Hottonia L.(англ.)  (недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. Праверана 15 лютага 2012.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Блізкага Усходу
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першакветныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Водныя расліны