ВАЗ-2109ВАЗ-2109 на Вікісховішчы
Агульныя даныя
Вытворца: | ![]() ![]() |
Выпуск: | 1987—2004 (—2011[1]) |
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.) |
Платформа: | «Гама» (ВАЗ-2108) |
Даўжыня: | 4006 мм |
Шырыня: | 1620 мм |
Вышыня: | 1402 мм |
Колавая база: | 2460 мм |
Пераемнік |
ВАЗ-2109 — савецкі і расійскі легкавы аўтамабіль. Пяцідзверная мадыфікацыя ў сямействе мадэляў «Лада Спутнік»/«Лада Самара».
Аўтамабіль пачалі выпускаць у 1987 годзе.
У 1989 годзе пачалася першая мадэрнізацыя, якая расцягнулася на некалькі гадоў: пачалася масавая вытворчасць мадыфікацыі BA3-21093 з 1,5-літровым рухавіком, а таксама злёгку змянілася пярэдняя частка кузава. Аўтамабілі атрымалі новае афармленне пярэдняй часткі з так званымі «доўгімі» пярэднімі крыламі (у процівагу «кароткім», дзе пярэдняя частка была выраблена асобнай пластыкавай маскай), новымі капотам і рашоткай радыятара. Адначасова з запускам серыйнай вытворчасці ў канцы 1990 года седана ВАЗ-21099 «доўгія» крылы пачалі ўсталёўваць і на ВАЗ-2109. Таксама абнавіўся інтэр’ер: пярэднюю панэль замянілі больш масіўнай, «высокай». Некаторы час абодва варыянта выпускаліся паралельна, а канчатковы пераход на рэстайлінгавы варыянт завяршыўся толькі ў сярэдзіне 90-х гадоў. Пры гэтым з 1993[2] года ранняя рашотка радыятара саступіла месца дэталі больш простай формы з трыма гарызантальнымі планкамі.
Апошні аўтамабіль выйшаў з канвеера ВАЗа 31 сакавіка 2004 года[3], да 2011 года вытворчасць працягвалася на Запарожскім аўтамабільным заводзе[4].
Lada Samara Baltic GL
У 1996 годзе ў Фінляндыі на сумесным прадпрыемстве была пачата вытворчасць мадыфікацыі ВАЗ-21093-22, вядомай як Lada Samara Baltic або таксама як EuroSamara.
На 85 % машына складалася з расійскіх дэталяў. Кампаненты для зборкі паступалі з Тальяці ў Фінляндыю на завод кампаніі Valmet Automotive(англ.) бел. ва Усікаўпункі.
Аўтамабіль выпускаўся ў двух варыянтах: базавы Samara L і больш дарагая версія Samara GL.
Аўтамабіль атрымаў новую панэль прылад: новая верхняя частка ўсталёўвалася над стандартнай кансоллю. Злева і справа ад камбінацыі прылад былі клавішы кіравання вонкавым асвятленнем, процітуманнымі фарамі і элекрападаграваннем сядзенняў, а таксама электронны гадзіннік у цэнтры. Руль — трохспіцавы з траўмабяспечнай ступіцай на версіі Samara L і з падушкай бяспекі на Samara GL. Пярэднія сядзенні — зробленыя на аснове стандартнага каркаса, але з больш шырокай спінкай і палепшанай бакавой падтрымкай. Змянілася форма задняга сядзення, акрамя таго у яго з’явіліся падгалоўнікі, а спінка стала падзельнай на дзве часткі 1:2. Была палепшана шумаізаляцыя. На абіўцы пярэдніх дзвярэй з’явіліся тканкавыя ўстаўкі, месцы для ўсталявання дынамікаў, новыя ручкі і кішэні. Дзверы былі ўзмоцнены дадатковымі брусамі бяспекі.
Samara L мела стандартную знешнасць, а Samara GL адрознівалася іншымі пярэднім (з дадатковымі процітуманнымі фарамі) і заднім бамперамі, афарбаванымі ў адзін колер з кузавам. У якасці опцыі для GL у задняй частцы даху мог усталёўвацца спойлер з размешчаным на ім стоп-сігналам.
Камплектаваліся рухавіком з 1,5 л з упырскам паліва і каталітычным нейтралізатарам. Частка аўтамабіляў была абсталявана карбюратарнымі рухавікамі.
Аўтамабілі прадаваліся ў Германіі, Бельгіі, Нідэрландах, Швецыі і іншых краінах Еўропы[8].
З 1996 па 1998 год было выраблена 14048 аўтамабіляў[9].
У 1997 годзе кампаніяй «Лада-Консул» сумесна з НТЦ АўтаВАЗ і дызайнерскай фірмай Decon быў распрацаваны рамны аўтамабіль ВАЗ-210934 «Тарзан» з рухавіком, трансмісіяй і хадавой часткай ад ВАЗ-21213 і кузавам ВАЗ-2109. Разам з тым меў дыскавыя тормазы на ўсіх колах і незалежную заднюю падвеску, зробленую з выкарыстаннем дэталяў ад пярэдняй.
У 1997—2003 выраблена некалькі сотняў асобнікаў. Таксама вырабляўся з кузавамі ВАЗ-2108, ВАЗ-2111 і ВАЗ-2112[10].
ВИС-2347
Восенню 2001 года прадпрыемствам «ВАЗинтерсервис» быў прадстаўлены паўрамны пікап ВИС-2347, які базуецца на вузлах і агрэгатах ВАЗ-21093.
Аўтамабіль меў паўрамную канструкцыю: да абрэзанага на палову кузава да ланжэронаў кабіны прыварана кароткая рама, на якой была ўсталявана грузавая платформа з пластыкавым каўпаком. Стандартны задні мост ВАЗ-2109 заменены на бэльку, замацаваную на паўэліптычных рысорах. Колькасць месцаў — 2; карысны аб’ём кузава — 3,3 куб. м., грузападымальнасць — 490 кг; поўная маса — 1690 кг[11].
З 2002 па 2004 год пабудавана каля чатырох тысяч штук[12]. З пераходам да вытворчасці «Самары-2» аўтамабіль атрымаў пярэднюю частку ВАЗ-2114[13], а пазней таксама ўпырскавы рухавік аб’ёмам 1,6 л[14].
ВАЗ-2109 — легкавы аўтамабіль малога класа з пяцідзверным кузавам хэтчбек. Аўтамабіль мае даволі тыповую кампаноўку для аўтамабіляў C-класа васьмідзясятых гадоў: папярочнае размяшчэнне сілавога агрэгата, пярэдняя падвеска тыпу Макферсан, рэйкавы рулявы механізм, паўзалежная П-падобная бэлька ззаду, плоскі паліўны бак размешчаны пад заднім сядзеннем. Замест пярэдняга падрамніка ў падвесцы прадугледжаныя папярочныя рычагі і падоўжная расцяжка[15]. Дэталі, якія ўтвараюць сілавую структуру кузава, у ВАЗ-2108 і ВАЗ-2109 аднолькавыя. У гэтых аўтамабіляў розныя бакавіны, у якія ставяцца адны доўгія (1264 мм у ВАЗ-2108), альбо па дзве больш кароткія дзверы (1025 і 885 мм у ВАЗ-2109). Па пагрузнай вышыні і аб’ёме багажнага аддзялення (330 л) ВАЗ-2109 таксама была цалкам ідэнтычная трохдзвернай ВАЗ-2108. Жорсткасць кузава на кручэнне складае 6800 Н·м/град[2].
Базавы ВАЗ-2109 абсталёўвалі карбюратарным 1,3-літровым рухавіком магутнасцю 65 к.с. На аўтамабілі таксама ўсталёўваліся рухавікі аб’ёмам 1,1 л і 1,5 л. З 1997 года базавым стаў паўтаралітровы рухавік.
У невялікіх колькасцях таксама выпускаліся машыны з ротарна-поршневым рухавіком ВАЗ-415 аб’ёмам 1,3 літра, магутнасцю 140 к.с.
Частка машын, сабраных ва Украіне на Запарожскім аўтамабільным заводзе абсталёўвалася мелітопальскім інжэктарным рухавіком МеМЗ 1,3 л (52 кВт/70 к.с.)[16]. Пасля зняцця з вытворчасці ў студзені 2007 года і спынення паставак паўтаралітровага васьміклапаннага рухавіка 2111, украінскі вытворца стаў камплектаваць машыны рухавіком ВАЗ-11183-20 аб’ёмам 1,6 л[2].
У 1995—1997 гадах французскі імпарцёр выпускаў мадыфікацыю «Самары» з дызельным рухавіком Peugeot (1527 см³, 43 кВт/58 к.с).
Каробка перадач — з сінхранізатарамі на ўсіх перадачах пярэдняга ходу, сумешчана ў адным картэры з галоўнай перадачай і дыферэнцыялам. Каробка мела нездавальняючую дакладнасць пераключэнняў. З часам механізм разбоўтваўся, і ўладальнікам даводзілася быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі, каб не пераблытаць першую і заднюю перадачы[17]. Першапачаткова аўтамабілі камплектавалі чатырохступеньчатымі каробкамі перадач, але пазней завод цалкам перайшоў на пяціступеньчатыя. Перадатачныя лікі: I — 3,636; II — 1,95; III — 1,357; IV — 0,941; V — 0,784; задні ход — 3,53; галоўная перадача — 3,94. Адна з асаблівасцяў гэтай каробкі — характэрнае завыванне на пятай перадачы[17].
Мадэль | 2109 | 21091 | 21093 | 21093-20 |
---|---|---|---|---|
Кузаў | хэтчбек, цельнаметалічны апорны пяцідзверны | |||
Габарыты, мм (даўжыня х шырыня х вышыня) |
4006 х 1620 х 1402 | |||
Колавая база, мм | 2460 | |||
Падрыхтаваная маса, кг | 920 | 920 | 940 | 935 |
Поўная маса, кг | 1370 | |||
Макс. хуткасць, км/г | 148 | 140 | 156 | 156 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 16,0 | 17,0 | 13,0 | 12,5 |
Рухавік | бензінавы, чатырохцыліндравы чатырохтактны радны | |||
Мадэль рухавіка | 2108 | 21081 | 21083 | 2111-80 |
Сілкаванне | карбюратар Solex | размеркаваны ўпырск | ||
Аб’ём, см³ | 1295 | 1100 | 1499 | 1499 |
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм | 76 х 71 | 76 х 60,6 | 82 х 71 | 82 х 71 |
Ступень сціску | 9,9 | 9,0 | 9,9 | 9,8 |
Магутнасць пры аб / хв |
47,5 кВт (64,6 к.с.) пры 5600 |
38,9 кВт (52,9 к.с.) пры 5600 |
52,6 кВт (71,5 к.с.) пры 5600 |
55,9 кВт (76,0 к.с.) пры 5600 |
Макс. круцільны момант пры аб/хв |
94,8 Н·м пры 3400 аб/хв | 77,9 Н·м пры 4000 аб/хв | 106,4 Н·м пры 3400 аб/хв | 118,0 Н·м пры 2800 аб/хв |
Каробка перадач | Механічная, чатырох- або пяціступеньчатая | |||
Прывад | пярэдні | |||
Падвеска, пярэдняя | незалежная, тыпу McPherson | |||
Падвеска, задняя | паўзалежная, з пругкай папярочнай бэлькай і падоўжнымі рычагамі | |||
Рулявы механізм | шасцярня-рэйка | |||
Тармазы | з узмацняльнікам, спераду — дыскавыя, ззаду — барабанныя | |||
Шыны | 155/80R13, 165/70R13 або 175/70R13 | |||
Расійскі часопіс Аўтарэвю (руск.: Авторевю) двойчы праводзіў франтальны краш-тэст аўтамабіля: першы — аб жорсткую сцяну з перакрыццём 50 % на хуткасці 50 км/г, другі — па правілах Euro NCAP: аб мяккі бар’ер з перакрыццём 40 % і на хуткасці 64 км/г.
У другім краш-тэсце ўдзельнічаў аўтамабіль сабраны на заводзе «РосЛада» з рулявым колам ад ВАЗ-2110 і брусамі бяспекі ў пярэдніх дзвярах. Кузаў мае трывалую капсулу салона: дзвярны праём скараціўся ўсяго на 30 мм. Але з-за ўдара аб руль імавернасць цяжкіх траўмаў галавы і шыі кіроўцы вельмі вялікая, а зрушэнне педаляў пагаражае ступням i галёнкам. Адносна добра ў кіроўцы абароненыя толькі калені. Да таго ж манекены пры ўдары паднырнулі пад рамяні бяспекі.
Пры падліку вынікаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў толькі 2,7 бала з 16[18].
У канцы 1986 года з галоўнага канвеера ВАЗа сышла доследна-прамысловая партыя са 159 аўтамабіляў. Масавая вытворчасць пачалася з 1987 года.
ВАЗ-2109 стаў 11-мільённым (23 лютага 1988 года) і 12-мільённым (6 ліпеня 1989 года) аўтамабілем, вырабленым Волжскім аўтазаводам, ВАЗ-21093 — 15-мільённым (21 кастрычніка 1993 года) і 16-мільённым (1 жніўня 1995 года).
Аўтамабіль выпускаўся не толькі на АўтаВАЗе, але і на зборачных пляцоўках: «РосЛада» (Сызрань), на заводах ЛуАЗ (Луцк), «Анта-Рус» (Херсон) і ЗАЗ (Запарожжа) ва Украіне, а таксама Valmet Automotive(англ.) бел. ў Фінляндыі.
Апошні аўтамабіль «вазаўскай» зборкі сышоў з канвеера 31 сакавіка 2004 года. Было выраблена больш за 1,5 млн аўтамабіляў[3].
Пасля гэтага вытворчасць яшчэ працягвалася на Запарожскім аўтамабільным заводзе, дзе вытворчасць метадам дробнавузлавой зборкі (уключаючы зварку кузава, афарбоўку і зборку) пачалася ў снежні 2003 года[19]. Да 2011 года ў Запарожжы было выраблена каля 30 тысяч машын[4].
Усяго з улікам зборачных камплектаў выраблена 1.615.995 аўтамабіляў ВАЗ-2109[20].
Год | Колькасць |
---|---|
1987 | 25 060[21] |
1988 | 101 345[22] |
1989 | 118 681[23] |
1990 | 125 943[24] |
1991 | 125 639[25] |
1992 | 119 741[26][27] |
1993 | 103 627[28] |
1994 | 76 875[28] |
1995 | ~93 000 |
1996 | АўтаВАЗ: ~100 000; Valmet Automotive (Фінляндыя): ~4600[29]; |
1997 | АўтаВАЗ: ~102 000; Valmet Automotive (Фінляндыя): н.д.; |
1998 | АўтаВАЗ: ~71 000; Valmet Automotive (Фінляндыя): н.д.; |
1999 | АўтаВАЗ: 85 560[30][31]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 411[32]; |
2000 | АўтаВАЗ: 69 861[30][31]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 2340[31]; ЛуАЗ (Луцк, Украіна) : 2245[33]; |
2001 | АўтаВАЗ: 87 238[31]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 11 247[31]; ЛуАЗ (Луцк, Украіна) : 1261[31]; |
2002 | АўтаВАЗ: 68 988[34]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 19 075[35]; |
2003 | АўтаВАЗ: 66 039[36][37]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 12 172[37]; ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 302[36] |
2004 | АўтаВАЗ: 19 099[37][38]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 6441[37][38]; ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
2005 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 6179[39]; |
2006 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 8509[40]; |
2007 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 3517[40]; |
2008 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
2009 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
2010 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
2011 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
Асноўны артыкул: ВАЗ-2114 У межах праекта «Самара-2» была ажыццяўлена мадэрнізацыя аўтамабіля і ў 2000 годзе з’явілася мадэль ВАЗ-2114. Ад ВАЗ-2109 знешне яна адрознівалася пярэдняй часткай з новымі фарамі, капотам і крыламі, бамперамі, афарбаванымі ў адзін колер з кузавам, а таксама молдынгамі і накладкамі на парогах. У адрозненне ад ВАЗ-2115 задняя частка кардынальных перамен не зведала, на задніх дзвярах з’явіўся спойлер з дадатковым стоп-сігналам. У салоне — новая прыборная панэль, абшыўкі дзвярэй і рэгуляваная па вышыні рулявая калонка[41].
![]() |
ВАЗ-2109 на Вікісховішчы |
---|