wd wp Пошук:

Запарожскі аўтамабілебудаўнічы завод

Запарожскі аўтамабілебудаўнічы завод, ЗАЗсавецкі і, пазней, украінскі вытворца легкавых аўтамабілей, аўтобусаў і іншай аўтамабільнай тэхнікі, які знаходзіцца ў горадзе Запарожжа.

Гісторыя

У 1863 годзе быў створаны завод сельскагаспадарчай тэхнікі, заснаваны немцам Абрахамам Купам.

У 1959 годзе на Запарожскім аўтазаводзе пачалася вытворчасць легкавых аўтамабіляў ЗАЗ-965. У 1967 годзе пачалася вытворчасць аўтамабіля ЗАЗ-966, а ў 1988 годзе — мадэлі ЗАЗ Таўрыя.

У 1994 годзе была створана кампанія «АўтаЗАЗ». У цяперашні час кампанія мае 60 падраздзяленняў ва ўсіх буйных гарадах Украіны. У 2009 годзе быў дасягнуты самы высокі ўзровень вытворчасці — каля 258 тысяч аўтамабіляў за год. З-за палітычнага і эканамічнага крызісу ва Украіне ЗАЗ значна скараціў колькасць выпускаемых аўтамабіляў у 2014-2015 гадах. У 2018 годзе завод выпусціў усяго 1 легкавы аўтамабіль, 85 фургонаў і 45 аўтобусаў. У лютым 2019 года была пачата зборка сельскагаспадарчых трактароў карэйскай маркі «LS».

Прадукцыя

Легкавыя аўтамабілі

Аўтобусы

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Машынабудаўнічыя прадпрыемствы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Украіны
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных