wd wp Пошук:

Бірнікская культура

Бі́рнікская культура (англ.: Birnirk culture) — археалагічная культура продкаў інуітаў на Алясцы (ЗША) і ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе (Расія). Існавала ў прамежку паміж 600 г. і 1300 г. З’яўляецца пераходнай ад Старажытнай берангаморскай культуры да культуры Туле.

Даследаванне

Бірнікская культура была вылучана амерыканскім археолагам Уілбертам Картэрам у 1950-х гг. у выніку раскопак у месцы Бірнік (Пігнік) каля мыса Прынца Уэльскага. На думку вучоных, яна ахоплівала ўзбярэжжа паўночнага захаду Аляскі, усходу і паўночнага ўсходу Чукоткі, у тым ліку астравы Святога Лаўрэнція і Урангеля. Найхутчэй, першасным раёнам узнікнення была Чукотка, і толькі потым культура распаўсюдзілася на Аляску. Генетычныя даследаванні 2014 г. рэшткаў прадстаўнікоў Бірнікскай культуры з азіяцкай часткі паказалі, што яны былі прамымі продкамі сучасных інуітаў.

Асаблівасці

Бірнікская культура вылучаецца асаблівасцямі апрацоўкі каменю, гарпуннымі навершамі са шпорамі і бакавымі лёзамі, сланцавымі лёзамі, трохкутнымі санкамі і лукамі з кітовага вуса, складанымі відэльцамі для мяса, створанымі як для элегантнасці, так і практычнасці.

Носьбіты Бірнікскай культуры жылі ў невялікіх раззасяроджаных абшчынах, карысталіся паўзямлянкавымі жытламі з драўлянага або касцянога каракаса, абкладзенага дзёрнам, ужывалі мяса цюленяў, дзікіх птушак, карыбу, кітоў. Цюленім і кітовым тлушчом абагравалі і асвятлялі жытлы. Бірнікцы былі выдатнымі мастакамі. Яны гравіравалі касцяныя прылады, выразалі гузікі, падвескі і зашпількі ў форме галоў жывёл.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Археалогія ў ЗША
Катэгорыя·Эскімосы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Расіі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Азіі