wd wp Пошук:

Чукоцкая аўтаномная акруга

Чукоцкая аўтаномная акруга — суб’ект Расійскай Федэраціі, які размешчаны на крайнім паўночным усходзе краіны. Мяжуе з Якуціяй, Магаданскай вобласцю і Камчацкім краем. Абмываецца водамі Усходне-Сібірскага, Чукоцкага і Берынгава мораў.

Насельніцтва 50,5 тыс. чал. (2006). Шчыльнасць насельніцтва: 0,07 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 66,3 %. Нацыянальны склад (2002): рускія — 51,9 %, украінцы — 9,2 %, народы Поўначы — 31,3 % (у тым ліку: чукчы — 23,5 %, эскімосы — 2,9 %, эвены — 2,6 %, чуванцы — 1,8 %), беларусы — 1,0 %, іншыя нацыянальнасці — 6,6 %.

У Чукоцкай аўтаномнай акрузе па дадзеных на 2017 год 20 % работнікаў зарабляюць больш за 100 тысяч расійскіх рублёў у месяц. Чукотка займае другое месца ў рэйтынгу ўзроўню заробкаў па рэгіёнах Расіі. У акрузе знаходзіцца адзіная ў азіяцкай часцы Расіі атамная электрастанцыя — Білібінская АЭС.

У склад акругі ўваходзяць астравы Урангеля, Аён, Калючын

Гісторыя

Чукоцкая аўтаномная акруга была створана 10 снежня 1930 года. З 1977 года ў складзе Магаданскай вобласці. Выйшла з яе складу ў 1991 годзе і ў цяперашні час з’яўляецца адзінай аўтаномнай акругай, якая не ўваходзіць у склад іншага суб’екта Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #4404420-3 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Чукоцкая аўтаномная акруга
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных