wd wp Пошук:

Мыс Прынца Уэльскага

Мыс Прынца Уэльскага (англ.: Cape Prince of Wales) — крайні заходні мацерыковы пункт Паўночнай Амерыкі. Знаходзіцца ў Берынгавым праліве на паўвостраве Сьюарда (Аляска) і падзяляе Чукоцкае і Берынгава мора. Ад мыса Прынца Уэльскага да мыса Дзяжнёва — крайняй усходняй мацерыковай кропкі Еўразіі — 86 км. Названы ў 1778 годзе англійскім мараплаўцам Джэймсам Кукам у гонар спадкаемца брытанскага прастола, будучага караля Георга IV (17621830). Ранейшая эскімоская назва мыса — Ныхта. Вітус Берынг у 1728 годзе назваў гэты мыс — мысам Гвоздзева[1]. Побач з мысам Прынца Уэльскага размяшчаецца невялікі пасёлак Уэльс.

Зноскі

  1. USGS GNIS: Cape Prince of Wales
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра мысы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Чукоцкае мора
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мысы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Мысы ЗША
Катэгорыя·Геаграфія Аляскі
Катэгорыя·Мысы Паўночнага Ледавітага акіяна
Катэгорыя·Берынгава мора
Катэгорыя·Мысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Берынгаў праліў