Бярвёнаўка[1] (трансліт.: Biarvionaŭka, руск.: Бервёновка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам.
У 31 км на паўднёвы захад ад Буда-Кашалёва, 25 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 58 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Драўляныя хаты сядзібнага тыпу ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як ваколіца ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Гаспадар побач размешчанага фальварка валодаў у 1897 годзе 1600 дзесяцінамі зямлі. У 1883 годзе дзейнічал малітоўны дом.
З 30 снежня 1927 года па 15 жніўня 1974 года цэнтр Бярвёнаўскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 11 жыхароў вёскі. У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Вялікі Рог. У складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын). Дапаможная гаспадарка Гомельскага заводу станочных вузлоў.
У склад Бярвёнаўскага сельсавета ўваходзілі, у наш час не існыя: да 1963 года пасёлак Чыжоўка, да 1968 года пасёлак Фашчаўка, да 1969 года пасёлак Вялікі Рог.