wd wp Пошук:

Бэль-іль-эн-мер

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Бэль, або Бэль-іль-эн-мер (брэт.: Ar Gerveur; фр.: Belle-Île-en-Mer) — востраў у Біскайскім заліве на поўдзень ад Брэтонскага паўвострава. Уваходзіць у склад Брэтані (Францыя). Плошча — 85,63 км². Насельніцтва (2016 г.) — 5 396 чалавек.

Геаграфія

Бэль-іль-эн-мер — найбуйнейшы востраў Брэтані. Ён месціцца ў 150 км на паўднёвы ўсход ад Брэста. Аддзелены ад Брэтонскага паўвострава пралівам (каля 12 км). Суша ўзнікла ў ардовікскі перыяд у выніку вулканічнай дзейнасці. У ледавіковы перыяд з’яўлялася часткай мацерыка.

Паверхня сфарміравана друзлымі сланцамі, туфам і кварцам. Друзлы характар прывёў да актыўнага выветрывання, з’яўлення прыбярэжных выдмаў. Найвышэйшы пункт на востраве не перавышае 71 м.

Клімат марскі, дзякуючы пануючым паўднёвым вятрам блізкі па колькасцю цёплых дзён да міжземнаморскага. Сярэдняя тэмпература ліпеня — +18,1°C, лютага — +7,5°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 701,4 мм.

Прырода

Для вострава Бэль-іль-эн-мер характэрна наяўнасць некалькіх экалагічных зон — прыбярэжнай паласы з пляжамі і выдмамі, невялікіх лясных масіваў, балот, лугавых пустэч. Сустракаюцца рэдкія віды трыпутнікаў, архідэй, дзікай морквы. Фаўна сушы прадстаўлена шматлікімі птушкамі, паўзунамі, казуркамі.

Гісторыя

Крэпасць Вабан

У 1991 г. на Бэль-іль-эн-мер былі знойдзены рэшткі мусцьерскай культуры. Хаця ў мезаліце востраў ужо быў аддзелены ад мацерыка, ён заставаўся заселеным. Археолагі выяўляюць шматлікія прылады працы, зброю і ўпрыгожванні той пары. З пачатку бронзавага веку ўзводзіліся штучныя курганы і мегалітычныя помнікі. У жалезным веку на паўночным усходзе сфарміравалася буйное паселішча, плошча якога набліжалася да 5 га. У 1 тысячагоддзі да н. э. быў населены венетамі. У 57 г. да н. э. разам з іншымі венецкімі тэрыторыямі быў падпарадкаваны рымлянамі.

У сярэднявеччы належыў біскупству горада Вана. Для абароны вострава ад піратаў Генрых II загадаў ў 1548 г. пабудаваць крэпасць Вабан. Каменныя блокі для будаўніцтва перавозілі з мацерыка. Падчас рэлігійных войнаў Бэль-іль-эн-мер трапіў пад уладу сям’і Альбера ды Гонды. У 1658 г. прададзены нашчадкамі. Кароткі перыяд выкарыстоўваўся як порт Французскай Ост-Індскай кампаніяй. У 1759 г. далучаны да Брэтані. У 17611763 гг. акупаваны Вялікабрытаніяй. Пасля згубы Канады ў 1765 г. на востраў былі пераселены французскія каланісты з Паўночнай Амерыкі. Яны атрымоўвалі ў валоданне па 10 га зямлі. Сучасныя астравіцяне — прамыя нашчадкі папярэдняга насельніцтва і каланістаў XVIII ст.

На працягу XIX стагоддзя Бэль-іль-эн-мер з’яўляўся важным стратэгічным ваенным пунктам для абароны ад брытанскага флота. У 19021977 гг. на ім месцілася дзіцячая турма. У 1934 г. заключаныя ў яе паўсталі. Дзічачае паўстанне прыцягнула ўвагу да цяжкага становішча французскай пенітэнцыярнай сістэмы.

У нашы дні большасць астравіцян займаюцца сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і абслугоўваннем турыстаў. Бэль-іль-эн-мер знакаміты ў Францыі сваімі мёдам і казіным сырам.

Кіраванне

Востраў Бэль-іль-эн-мер падзелены на 4 муніцыпалітэты, аб’яднаныя ў адзіную астраўную супольнасць. Галоўным портам і неафіцыйнай эканамічнай сталіцай з’яўляецца горад Ле-Пале на паўночным усходзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Брэтані
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта