wd wp Пошук:

Булаваносец сіваваты

Булавано́сец сіваваты[3], Булаваносец сівы[4] (Corynephorus canescens) — від кветкавых раслін з роду Булаваносец (Corynephorus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынё 15—35[3] см. Утварае дзярнінку. Сцёблы шматлікія, прамыя, каленчата-прыўзнятыя ў ніжняй частцы. Лісце згорнутае шчацінкападобна, завостранае, цвёрдае, шурпатае, з гладкім краем, у прыкаранёвай разетцы. Похвы лісця светла-ружовага або цёмна-ружовага колеру. Суквецце — шчаціністая мяцёлка з нешматлікіх двухкветных каласкоў. Пыльнікі сіне-пурпуровага колеру, зрэдку — жоўтыя. Плод — сухая зярняўка.

Пашырэнне і экалогія

Еўрапейскі і Міжземнаморскі від. Расце на сухіх, бедных на пажыўныя рэчывы глебах. Добра пераносіць засуху. Сустракаецца на пясчаных дзюнах, абрывах, палянах хваёвых і бярозавых лясоў, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніліпені. Размнажаецца насеннем.

Гаспадарчае значэнне

Можа выкарыстоўвацца ў мэтах замацавання пясчаных глеб. Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Міжземнамор’я
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Метлюжковыя