wd wp Пошук:

Бузянка

Бузянка, Бузінка — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна (працякае праз возера), за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лісна.

Плошча паверхні 0,61 (0,64[1]) км², даўжыня 1,74 км, найбольшая шырыня 0,79 км, даўжыня берагавой лініі 5,62 км. Найбольшая глыбіня 2,3 м, аб’ём вады 0,99 млн. м³. Плошча вадазбору 1107 км².

Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, заходнія да 8 м. Заходнія берагі возера нізкія і пясчаныя, астатнія сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дно плоскае, высланае сапрапелем. Возера значна зарастае ўздоўж берагоў. Праточнае. Праз Бузянку працякае рака Свольна і злучае з возерам Лісна на поўначы. У паўночна-заходняй частцы ўпадае рака Трудніца і злучае Бузянку з возерам Страднае. На паўночным усходзе ўпадае рака Ізубрыца з возера Ізубрыца.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, лінь, карась, уюн, мянтуз, акунь і інш. Зрэдку сустракаецца сом, жэрах, вугор рачны, судак.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Свольны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Азёры Верхнядзвінскага раёна