wd wp Пошук:

Бражнік таполевы

Бражнік таполевы (Laothoe populi) — матылёк сямейства бражнікаў (Sphingidae).

Апісанне

Матылек мае форму крылаў, якая імітуе сухі ліст. Размах крылаў 70-100 мм. Афарбоўка моцна вар’іруе: акрамя шэрых, сустракаюцца асобіны, якія маюць колер ад жоўтага да светла-карычневага.

Дае два пакаленні: I — красавік—чэрвень, II — ліпень—жнівень. Актыўны ноччу. На дрэвах трымаецца толькі пярэднімі лапкамі. Матылёк не харчуецца.

Вусень дасягае даўжыні 65-85 мм. Мае тры варыянты афарбоўкі: зялёную, светла-шэрую і сінявата-белую. Сустракаецца з чэрвеня па верасень. Харчуецца на таполях і вербах, радзей на ясені, дубе, бярозе, алешыне, глогу, кізільніку, яблыні, вязе.

Арэал ахоплівае Еўропу, Паўднёвае Міжземнамор’е, Сірыю, Паўночны Іран, Паўночна-Заходні Кітай. У СНД — еўрапейскую частку, Каўказ, Сярэднюю Азію, Заходнюю Сібір на ўсход да Бураціі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Бражнікі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе