wd wp Пошук:

Бражнікі

Бражнікі (Sphingidae) — сямейства насякомых атрада матылёў.

Адрозніваецца каля 1200 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, большасць у тропіках; на Беларусі 18 відаў, у т. л. бражнік празерпіна (Proserpinus proserpina), «мёртвая галава» (Acherontia atropos), бражнік асінавы (Laothoe amurensis). Жывуць у лясах, садах, парках, на лугах, ускраінах балот.

Размах крылаў 2—20 см, пярэднія вузкія, выцягнугыя, заднія меншыя, часта з яркімі плямамі або перавязямі. Цела тоўстае, верацёнападобнае, хабаток доўгі (у некаторых трапічных відаў больш за 25 см), вусіхі тоўстыя, роўныя. Смокчуць нектар кветак, завісаючы ў паветры.

Вусені голыя, цыліндрычныя, з своеасаблівым ражком на задняй частцы брушка. Кормяцца лісцем, агаляюць парасткі. Зімуюдь у фазе кукалкі ў глебе.

Большасць бражнікаў актыўныя на змярканні і ноччу. Некаторыя віды — шкоднікі раслін.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бражнікі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта