wd wp Пошук:

Бела Лайта

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лайта.

Бе́ла Ла́йта (венг.: Lajta Béla, сапраўднае імя Бела Ла́йтэрсдорфер (венг.: Leitersdorfer Béla; 23 студзеня 1873, Будапешт — 12 кастрычніка 1920, Вена) — венгерскі архітэктар.

Біяграфія

Бела Лайтэрсдорфер нарадзіўся ў Обудзе ў сям’і гандляра тэкстылем. Скончыў у 1895 годзе Тэхнічны ўніверсітэт у Будапешце[5], дзе вывучаў архітэктуру ў Імрэ Штэйндля і Алаяша Хаўсмана. Вучыўся таксама ў Італіі, Германіі і іншых заходне-еўрапейскіх краінах. Яго настаўнікамі былі ў Берліне Альфрэд Месель і Эрнст фон Інэ, Эліэль Саарынен у Хельсінкі і Рычард Норман Шоу у Лондане. З 1901 працаваў у Будапешце[5].

Бела Лайтэрсдорфер у час асіміляцыі венгерскіх яўрэяў у 1907 годзе змяніў прозвішча на Лайта.

Творчасць

У 1899 годзе Бела Лайтэрсдорфер перамог у конкурсе на праект сінагогі ў будапешцкім раёне Ліпатвараш, аднак праект не быў рэалізаваны. Першай працай архітэктара стала крама музычнай літаратуры Барда на вуліцы Кошута ў Будапешце. На творчасць Лайты аказаў вялікі ўплыў Эдзён Лехнер, разам з якім ён працаваў над некалькімі праектамі. Бела Лайта пабудаваў у Будапешце цэлы шэраг мадэрнісцкіх будынкаў. У 1909 годзе Лайта пабудаваў у стылі ар-дэко будынак мюзік-хола Parisiana, які цяпер займае Новы тэатр.

У пошуках выразных прасторавых і канструкцыйных вырашэнняў спрошчваў і геаметрызаваў формы, паступова перайшоў ад стылю мадэрн да функцыяналізму: будынкі камерцыйнага вучылішча (19101912), прытулку для бедных (1911), дом Рожавёльдзьі (19111912) — усе ў Будапешце, будынак банка ў Эржэбетварашы (1911)[5].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Béla Lajta // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. 1 2 Béla Lajta [Leitersdorfer] // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. 1 2 Лайта Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Лайта Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ў Будапешце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Архітэктары Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Архітэктары мадэрну
Катэгорыя·Архітэктары Будапешта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка