wd wp Пошук:

Эліэль Саарынен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саарынен.

Готліб Эліэль Саарынен (фінск.: Gottlieb Eliel Saarinen; 20 жніўня 1873, Рантасалмі, Фінляндыя — 30 чэрвеня 1950, Блумфілд-Хілс, штат Мічыган, ЗША) — фінскі архітэктар і дызайнер, заснавальнік стылю нацыянальны рамантызм ў фінскай архітэктуры.

Жыццё

Частку дзяцінства правёў у вёсцы Шпанькова пад Гатчынай, Санкт-Пецярбургская губерня, дзе настаяцелем лютэранскага прыходу служыў яго бацька, Юха Саарынен. Вучыўся ў Гатчынскай прагімназіі. У 1893—97 вучыўся ў Гельсінгфорсе (Хельсінкі) ва Універсітэце (жывапісу) і ў Політэхнічным інстытуце (архітэктуры). З 1903 па 1923 гады жыл на ўласнай віле Вітрэск (Hvitträsk) пад Хельсінкі, першапачаткова разам са сваімі кампаньёнамі па архітэктурным бюро — Армасам Ліндгрэнам і Германам Гезеліусам. Двойчы быў жанаты, другі раз ажаніўся ў 1904 годзе з сястрой Гезеліуса — Лое. Двое дзяцей ад гэтага шлюбу — дачка Эва-Ліза і сын Эра, які пазней стаў выдатны амерыканскі архітэктар. У 1923 годзе эміграваў з сям’ёй у ЗША. Большую частку часу там пражыў на тэрыторыі ўзначаленай ім Акадэміі мастацтваў Кранбрук (Cranbrook), Блумфілд-Хілс (Bloomfield-hills), штат Мічыган.

Пабудовы

Будынак вакзала ў Хельсінкі
Павільён Фінляндыі
Ратуша ў Ёэнсу

У складзе архітэктурнага бюро Gesellius-Lindgren-Saarinen:

Самастойныя працы:

Пабудовы ў ЗША:

Нерэалізаваныя праекты:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Архітэктары мадэрну
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Архітэктары Фінляндыі
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага політэхнічнага інстытута
Катэгорыя·Пабодовы Эліэля Саарынена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай тэхнічнай школы Універсітэта Аалта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе