wd wp Пошук:

Альфрэд Месель

Альфрэд Месель (ням.: Alfred Messel, 22 ліпеня 1853, Дармштат — 24 сакавіка 1909, Берлін) — нямецкі архітэктар, вядомы як сваімі віламі для буйной буржуазіі, так і сціплымі шматкватэрнымі жылымі дамамі. Аднак яго шэдэўрамі па праве лічацца будынкі ўнівермагаў.

Біяграфія

Месель нарадзіўся ў сям’і дармштацкага банкіра і яшчэ падчас вучобы ў школе пасябраваў з Людвігам Хофманам, будучым саветнікам па пытаннях будаўніцтва горада Берліна. У 1873 годзе Месель пачаў вучобу ў Акадэміі мастацтваў у Каселі, а з 1874 па 1878 гады вывучаў архітэктуру ў Берлінскай будаўнічай акадэміі.

У 1904 г. Месель стаў членам Прускай акадэміі мастацтваў. У 1906 г. ён атрымаў званне ганаровага доктара Дармштацкага тэхнічнага ўніверсітэта.

Творчасць

Універмаг «Вертхайм» у Берліне. 20-е гг XX у.
Пергамскі музей у Берліне

Галоўным тварэннем Меселя лічыцца ўнівермаг «Вертхайм», які быў пабудаваны ў некалькі этапаў у 18961906 гадах на Лейпцыгскай вуліцы (ням.: Leipziger Straße) Берліна і аказаў значны ўплыў на развіццё архітэктуры свайго часу. Ён таксама лічыцца прататыпам «храма спажывання», які аб’ядноўвае пад адным дахам розныя тавары, адрозніваючыся раскошнымі інтэр’ерамі. Універмаг атрымаў значныя разбурэнні падчас Другой сусветнай вайны. Яго руіны былі разабраны толькі ў 1955 годзе, на гэтым месцы была пракладзена памежная паласа Берлінскай сцяны.

Па праекце Альфрэда Меселя таксама быў пабудаваны будынак Пергамон-музея на берлінскім Музейным востраве.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Alfred Messel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.stadtentwicklung.berlin.de/cgi-bin/egab/eg.pl?fieldname=grab&search=messel&Search=Start

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Архітэктары Берліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Архітэктары Германіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 4-й ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дармштаце