wd wp Пошук:

Беларуска-лівійскія адносіны

Будынак пасольства Лівіі ў Мінску.

Беларуска-лівійскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Лівіяй, якія былі ўсталяваны ў 1992 годзе.

Лівійская Джамахірыя

Гісторыя

У 2000 годзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з лівійскім лідарам Муамарам Кадафі. Гэта была першая сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў[1]. У гэтым жа годзе Лівія і Беларусь падпісалі міжурадавае пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве[2].

У 2001 годзе быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне нафтахіміі і прамысловасці[3].

У 2008 годзе, у сувязі з прыездам Кадафі ў Мінск, былі праведзены перамовы кіраўнікоў дзяржаў, а таксама падпісаны шэраг дакументаў[4][5].

Гандаль

За студзень—люты 2004 года тавараабарот дзвюх дзяржаў склаў 9,5 млн долараў. Асновай з’яўляліся пастаўкі з Беларусі. У Лівію ішлі дарожная тэхніка, аўтапагрузчыкі, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння, запчасткі і шыны. Пастаўкі ў Беларусь склалі толькі 3,2 тысячы долараў[6].

Эканамічнае супрацоўніцтва

У 2001-м тэрыторыі Беларусі ўзнікла прадпрыемства з лівійскім капіталам — «Белінвестбанк». Адначасова Лівійскі знешні банк стаў акцыянерам «Транстбанка» і «БелСела». 14 снежня 2003 было заснавана сумесна беларуска-лівійскае прадпрыемства ТАА «Прамысловая група EWCO». Яе заснавальнікамі ад Беларусі сталі «Інфабанк», «Белметалэнерга» і «МАЗ-МАН», а ад Лівіі — Генеральная прамысловая кампанія, Арабская прамысловая кампанія, Лівійская нацыянальная кампанія па вытворчасці шын і акумулятараў «Аман». Меркавалася, што прадпрыемства арганізуе ў Лівіі зборку беларускай трактарнай тэхнікі, перапрацоўку шын, рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчасцяў, стварэнне сэрвісных цэнтраў па рамонце тэхнікі[6].

Паветраныя зносіны

У сакавіку 2009 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які тычыцца паветраных зносін паміж Беларуссю і Лівіяй. У адпаведнасці з праектам пагаднення, авіяпрадпрыемствам, прызначаным бакамі, прадастаўляецца права на падставе дазволаў здзяйсняць палёты праз тэрыторыю дзяржавы іншага боку без пасадкі альбо з пасадкамі ў камерцыйных або некамерцыйных мэтах. Дакументам таксама рэгулююцца іншыя пытанні арганізацыі паветранага паведамлення паміж дзяржавамі, у прыватнасці выпадкі анулявання, абмежавання і прыпынення дзеяння дазволаў на выкананне палётаў, вызвалення ад мытных пошлін, падаткаў і збораў, прынцыпы эксплуатацыі дагаворных ліній, асновы сістэмы авіяцыйнай бяспекі. Там таксама паведамілі, што на правядзенне перамоў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны міністр транспарту і камунікацый Уладзімір Сасноўскі. Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Лівіяй ў галіне грамадзянскай авіяцыі[7].

Ваеннае супрацоўніцтва

16 снежня 2009 года падчас афіцыйнага візіту ў Трыпалі беларускай вайсковай дэлегацыі пад кіраўніцтвам міністра абароны Юрыя Жадобіна быў заключаны пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. Пераймаць вопыт на вучэнні «Захад-2009» у Беларусь прыязджаў малодшы сын Кадафі, Хаміс, камандзір элітнага падраздзялення спецназа Лівіі[8]. У чэрвені 2010 года лівійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэннях з беларускай 11-й асобнай механізаванай брыгадай са Слоніма, якія праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі[9].

Падзеі 2011 года

Асноўны артыкул: Беларусы ў лівійскім канфлікце Падчас грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў Лівіі ў 2011 годзе, Рэспубліка Беларусь стала адной з нямногіх краін, якія асудзілі дзеянні блока НАТА. Прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Беларусі заявілі[10]:

«Бамбардзіроўкі тэрыторыі Лівіі выходзяць за рамкі рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 1973 і парушаюць яе галоўную мэту — забеспячэнне бяспекі мірнага насельніцтва. Рэспубліка Беларусь заклікае дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у ваеннай аперацыі, неадкладна спыніць ваенныя дзеянні, якія прыводзяць да чалавечых ахвяр. Урэгуляванне канфлікту з’яўляецца ўнутранай справай Лівіі і павінна ажыццяўляцца толькі лівійскім народам без ваеннага ўмяшанне звонку».

Даведаўшыся пра забойства Муамара Кадафі, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае[11]:

«Здзейснена агрэсія, забіта кіраўніцтва краіны, не толькі Муамар Кадафі. Прытым, як забіта? Ну, застрэлілі б, у баі загінуў бы чалавек. Дык гэта ж з дапамогай спецслужбаў (не думайце, што яго, кіраўніка дзяржавы, пацаны затрымалі. Як яго ахоўвалі, вы ведаеце), захоп кіраўніка краіны ажыццявілі натаўскія спецпадраздзялення. Над ім здзекаваліся, стралялі, параненага гвалтавалі, выкручвалі і ламалі рукі, а потым закатавалі. Горш, чым фашысты ў свой час».

Мінск не прызнаў Нацыянальны пераходны савет, які прыйшоў на змену зрынутаму ўраду.

Таксама паведамлялася аб прысутнасці ў Лівіі ваенных інструктараў і наймiтаў з Беларусі ў перыяд грамадзянскай вайны (яшчэ да пачатку грамадзянскай вайны, па звестак ад беларускага пасольства, у краіне прысутнічалі да 500 ваенных спецыялістаў[12]).

Сучаснае становішча

Пасля звяржэння Кадафі беларуска-лівійскія сувязі значна аслабелі, аднак абедзве дзяржавы ўсё яшчэ спрабуюць падтрымліваць кантакты адзін з адным.

Зноскі

  1. BBC News - EUROPE - Lukashenko for Libya (нявызн.). Праверана 20 April 2016.
  2. NewsLibrary.com - newspaper archive, clipping service - newspapers and other news sources (нявызн.). Праверана 20 April 2016.
  3. NewsLibrary.com - newspaper archive, clipping service - newspapers and other news sources (нявызн.). Праверана 20 April 2016.
  4. Беларусь и Ливия подписали ряд соглашений в ходе визита М.Каддафи в Минск — gomel.today, 3 ноября 2008
  5. ABC News. International News - World News - ABC News (нявызн.). ABC News. Праверана 20 April 2016.
  6. 1 2 Альмаграви А. Сотрудничество между Ливийской Джамахирией и Республикой Беларусь
  7. Между Беларусью и Ливией появится воздушное сообщение Архівавана 4 мая 2021. // Интерфакс, 20 марта 2009
  8. Statement released by the Foreign Ministry in connection with the missile strikes and bombings on Libya (нявызн.). Праверана 20 April 2016.
  9. Лукашенко об убийстве Каддафи (Видео на Youtube)
  10. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны(недаступная спасылка) — Комсомольская правда, 6 апреля 2011
  11. «Пинскдрев» начал поставлять мебель в Ливию — naviny.by 19 июня 2012
  12. Беларусь реабилитирует ливийских военных «на коммерческой основе по понятным гуманитарным соображениям» — naviny.by 5 мая 2013
  13. Libya needs international maritime force to help stop illicit oil, weapons – UN experts
  14. О закрытии Посольства Беларуси в Ливии Сайт МИДа РБ
  15. В Минске около 30 человек напали на посольство Ливии
  16. Рогачевский МКК отгрузил первую партию продукции в Ливию // БелТА, 12 мая 2021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Двухбаковыя адносіны Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Лівіі