wd wp Пошук:

Белінвестбанк

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі „Белінвестбанк“» (ААТ «Белінвестбанк») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Заснаваны ў 2001 годзе праз зліццё ААТ «Белбізнесбанк» і ААТ «Беларускі банк развіцця». У 2005 годзе банк атрымаў статус інвестыцыйнага банка. Белінвестбанк — упаўнаважаны банк па абслугоўванні дзяржаўных праграм. Унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.

Статутны фонд — 382 млрд бел. руб. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 95 %. Балансавы прыбытак (на 01.12.2009) 55 млрд бел. руб.

Санкцыі ЕС

24 чэрвеня 2021 года банк унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмежаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасці крэдытаў з тэрмінам пагашэння большым за 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 года «Fitch Ratings(укр.) бел.» выставіла банку рэйтынг «B» з негатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцтва адклікала рэйтынг з прычыны ўнясення банка ў санкцыйны спіс і паведаміла, што больш не будзе ацэньваць або рабіць іншы аналіз дзейнасці «Белінвестбанка»[2].

24 лютага 2022 года Белінвестбанк унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[3].

Старшыні праўлення

Зноскі

  1. 1 2 https://belinvestbank.by/about-bank/page/bank-ownership
  2. Fitch Affirms Belarusbank and Belinvestbank at ‘B’/Negative; Withdraws Ratings(англ.) . Fitch Ratings(укр.) бел. (20 жніўня 2021). Праверана 25 жніўня 2021.
  3. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  4. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2001 годзе
Катэгорыя·Банкі Беларусі
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных