wd wp Пошук:

Брыгада Хаміса

Брыгада Хаміса (араб. كتيبة خميس‎‎), афіцыйная назва 32-я ўзмоцненая брыгада[1] (араб. اللواء 32 المعزز‎‎) — брыгада спецыяльнага прызначэння Узброеных Сіл Лівійскай Джамахірыі. Узначальваў падраздзяленне генерал-маёр Хаміс Кадафі, сын лідара краіны Муамара Кадафі. У ходзе грамадзянскай вайны 2011 года брыгада зарэкамендавала сябе як адно з найбольш баяздольных фарміраванняў кадафістаў[2].

Стварэнне

У пачатку XXI стагоддзя лівійская армія валодала значным ваенным патэнцыялам. У яе распараджэнні знаходзіліся некалькі сотняў танкаў, самалётаў і транспартных сродкаў. Аднак гэтая тэхніка, набытая ў 1970-х гадах у Савецкага Саюза, на той момант пачала састарвацца. Падтрымліваць абараназдольнасць дзяржавы аказалася цяжкім, паколькі закупцы новага ўзбраення перашкаджалі шматлікія эмбарга. Гэта прывяло да таго, што армія Лівіі была не ў сілах ажыццяўляць належнае тэхнічнае абслугоўванне і рамонт абсталявання. Да гэтага дадавалася праблема дэзертырства[3].

У гэтых умовах кіруючы рэжым Кадафі меў патрэбу ў лаяльных фарміраваннях, якіх можна было б добра абсталяваць. Былі сфарміраваны тры элітныя брыгады. Кожнае такое падраздзяленне мела колькасць у дзесяць тысяч добра навучаных і аснашчаных байцоў. Камандаваць дадзенымі фарміраваннямі сталі члены сям’і Кадафі. У прыватнасці, свая брыгада з’явілася ў Хаміса, аднаго з сыноў кіраўніка дзяржавы[3].

Узбраенне

На ўзбраенні брыгады знаходзіліся сучасныя танкі расійскай вытворчасці і ракетныя сістэмы «Град». Колькасць падраздзялення ацэньваецца ў некалькі тысяч чалавек[2].

Міжнародныя сувязі

У 2009 годзе бельгійскія прадпрыемствы паставілі 32-й брыгадзе стралковай зброі і боепрыпасаў на суму 11,5 млн еўра. Па словах урада Валоніі, дадзеныя пастаўкі прызначаліся для абароны гуманітарных канвояў, якія накіроўваліся ў Дарфур[4].

У тым да годзе Хаміс Кадафі прыязджаў у Беларусь пераймаць вопыт на вучэннях «Захад-2009»[5]. У чэрвені 2010 года лівійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэннях з беларускай 11-й асобнай механізаванай брыгадай са Слоніма, якія праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі[6].

Грамадзянская вайна

Баявыя дзеянні

З пачаткам грамадзянскай вайны ў Лівіі 32-я брыгада засталася вернай дзейнаму ўраду.

У сярэдзіне лютага 2011 года яе байцы займаліся барацьбой з паўстанцамі ў раёне гарадоў Бенгазі і Аль-Байда[7][8]. Крыху пазней, 24 лютага, бранятанкавыя часткі сіл Хаміса рушылі ў бок Місураты, трэцяга па велічыні горада Лівіі і буйнога порта, дзе адбылося адно з найбуйнейшых узброеных выступленняў лівійскай апазіцыі[9].

Тут 27 лютага адбыўся бой у раёне штаба брыгады і вучылішча ваенна-паветраных сіл, якое знаходзілася па блізкасці. Дадзеныя аб’екта былі абложаны баевікамі, узброенымі стралковай зброяй. Нягледзячы на наяўнасць больш цяжкага ўзбраення, у мясцовых частак 32-й брыгады раптам скончылася ежа і вада, і іх камандзір вымушаны быў здацца[10].

Адначасова асобныя атрады былі накіраваны ў Эз-Завію[11]. У канцы сакавіка часткі брыгады ўдзельнічалі ў баях за Адждабію.

18 красавіка штаб брыгады Хаміса пад Трыпалі быў разбомблены самалётамі НАТА[12]. Паводле крыніц альянса, штаб нібыта выкарыстоўваўся для каардынацыі і кіраўніцтва нападаў кадафістаў на мірных жыхароў[13]. 21 жніўня гэты ж аб’ект быў захоплены сіламі паўстанцаў. Таксама пад кантроль баевікоў перайшлі вялікія склады зброі[14].

На апошнім этапе грамадзянскай вайны 32-я брыгада ўдзельнічала ў абароне гарадоў Тархуна[15], Трыпалі і Сірт.

Замежныя байцы

У канцы лютага тэлеканал «Аль-Арабія», спасылаючыся на крыніцы ў Бенгазі, паведаміў, што Хаміс Кадафі вербаваў франкамоўных наймітаў з краін Чорнай Афрыка. Як мяркуецца, некаторыя з іх змагаліся ў Эз-Завіі[11]. Многія з замежнікаў трапілі ў палон да апазіцыі. Арубская школа ў прыбярэжным горадзе Шахат стала турмой для амаль 200 падазраваных у найміцтве на рэжым Кадафі. Сярод іх былі грамадзяне такіх краін як Нігер і Чад[16].

Абвінчаванні

32-я брыгада неаднаразова абвінавачвалася ў здзяйсненні ваенных злачынстваў. Так, напрыклад, падраздзяленне падазраюць у забойствах мірных жыхароў у Эз-Завіі ў канцы лютага 2011-га, якія ажыццёўлены замежнымі наймітамі са складу брыгады[11]. У канцы жніўня паведамлялася, што байцы Хаміса забілі 17 зняволеных у імправізаванай турме ў Трыпалі[17]. 23 жніўня там жа брыгада забіла каля 50 зняволеных, якія часова ўтрымліваліся на складзе. Затым вайскоўцы падпалілі будынак[18].

Страты

9 верасня міністр аховы здароўя ПНС, які прадстаўляў урад апазіцыі, заявіў, што падчас вайны брыгада Хаміса страціла каля 9000 вайскоўцаў[19].

Зноскі

  1. Libya protests: The tangled web keeping Gaddafi in power
  2. 1 2 Кто поддерживает Муаммара Каддафи
  3. 1 2 L’express, Libye: la brigade de Khamis Kadhafi, dernier rempart du colonel, 25 février 2011
  4. Amnesty International, ‘Arms Transfers to the Middle East and North Africa: Lessons for an Effective Arms Trade Treaty,’ ACT 2011, p.41
  5. Michael, Maggie. Libyan forces storm protest camp in Benghazi (нявызн.), News Observer (18 February 2011).(недаступная спасылка)
  6. Khamis Ghaddafi: The agent of fear (нявызн.), Afrol News (23 February 2011).
  7. Black, Ian. Heavy fighting in former stronghold as Gaddafi’s forces stage counterattacks (нявызн.), The Guardian (24 February 2011).
  8. Gadhafi tightens hold on capital; Obama calls for ouster (нявызн.), McClatchy (26 February 2011).
  9. 1 2 3 Al Baik, Duraid. Gaddafi hiding in Azizyeh (нявызн.), Gulf News (25 February 2011).
  10. Operational Media Update for 18 April (нявызн.). NATO (19 красавіка 2011). Праверана 20 April 2011.
  11. Libya: NATO Jets Bomb Capital (нявызн.), Eurasia Review (19 April 2011). Праверана 20 April 2011. Архівавана 30 ліпеня 2012.
  12. Libyan Rebels Reportedly Capture Major Military Base Defending Tripoli (нявызн.), Fox News (21 August 2011).
  13. TV confirms death of Kadhafi son Khamis in Libya (нявызн.). My Sinchew (17 кастрычніка 2011). Праверана 19 December 2012.
  14. Libya’s Alleged Foreign Mercenaries: More Gaddafi Victims? (нявызн.), Time (24 February 2011). Праверана 25 February 2011. Архівавана 7 лістапада 2012.
  15. Muhkerjee, Sangeeta. Khamis Brigade Turns Manslaughters, Kills 50 Detainees (нявызн.), International Business Times (29 August 2011). Праверана 29 August 2011.
  16. Spencer, Richard. Libya: last act of bloody vengeance by Khamis Brigade (нявызн.), The Telegraph (29 August 2011). Праверана 29 August 2011.
  17. Libyan estimate: At least 30,000 died in the war Архівавана 9 верасня 2011 года. (Праверана 10 чэрвеня 2012)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Узброеныя сілы Лівіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Зніклі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі