ЗАТ “Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» — адно з найбуйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, заснаванае ў 1880 годзе. Найстарэйшае прадпрыемства Пінску, а таксама найстарэйшае прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасці на Беларусі.
У 1880 годзе браты Лур’е, капіталісты аўстра-венгерскага паходжання, пабудавалі ў Пінску фабрыку па вырабе сапожных шпілек, фанеры і фанерных скрыняў. Праз дванаццаць гадоў фабрыка была пераабсталявана для вытворчасці запалак і стала першай падобнай вытворчасцю ў горадзе.
З 1959 годзе на прадпрыемстве пачынаюць выпускаць мэблю. У 1971 на базе Пінскага фанерна-запалкавага камбіната было створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне «Пінскдрэў». Аб’яднанне займалася выпускам канапаў, фатэляў, ложкаў і школьнай мэблі.
У 1997 годзе змяніўся таварны знак прадпрыемства, на якім дагэтуль была намалявана запаленая сярнічка.
25 кастрычніка 2010 годзе на заводзе адбыўся выбух і пажар, што стала прычынаю смерці 14 чалавек[1]. Паводле інфармацыі МНС, пажар на прадпрыемстве спрычыніў «выбух адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранулаў»[2]. Гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі дзесяцігоддзяў[3]
5 лістапада 2011 годзе ў цэху фабрыкі крэслаў, які належыць холдынгу «Пінскдрэў», пачала тлець электраправодка лакіравальнага станка, што выклікала чарговы пажар. Рабочыя самастойна пакінулі небяспечную зону. У выніку пажару пацярпелых не было і тэхналагічны працэс парушаны не быў. Да прыбыцця выратавальнікаў пажарная ахова прадпрыемства ліквідавала пажар[4].