wd wp Пошук:

Барыс Рафаілавіч Рубаненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубаненка. Барыс Рафаілавіч Рубане́нка (руск.: Борис Рафаилович Рубаненко; 29 жніўня 1910, Самара, Расійская імперыя — 6 мая 1985, Масква, СССР) — савецкі архітэктар

. Народны архітэктар СССР (1980). Акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР(руск.) бел. (1956) і Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Член-карэспандэнт Акадэміі будаўніцтва ГДР (1975). Доктар архітэктуры (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Член УКП(б) з 1939 года.

Біяграфія

Барыс Рафаілавіч Рубаненка нарадзіўся 16 (29) жніўня 1910 года ў Самары, у яўрэйскай сям’і[1].

У 19271931 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у А. С. Нікольскага і А. А. Оля. З 1930 года пачаў творчую практыку.

У 19321934 гадах у ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе яго выкладчыкамі былі такія прызнаныя майстры, як У. Г. Гельфрэйх, У. А. Шчука і С. С. Серафімаў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.

Пасля зняцця блакады Ленінграда ў 1943 годзе Рубаненка пераехаў у Маскву. З 1954 года выкладчык, а з 1970 года — прафесар МАРХІ. У 19631985 гадах дырэктар Цэнтральнага інстытута эксперыментальнага праектавання жылля ў Маскве (ЦНДІЭП жылля) ў Маскве. У 1967 годзе прысвоена навуковая ступень доктара архітэктуры.

Творчасць

Займаючыся практычным праектаваннем і адначасова тэарэтычнымі праблемамі масавага індустрыяльнага жылля, Рубаненка ператварыўся ў першакласнага спецыяліста па масавым жыллёвым будаўніцтве ў СССР. Пад яго кіраўніцтвам быў выпушчаны шэраг каштоўных зборнікаў і манаграфій па праблемах тыпавога жылля.

Большасць прац Барыса Рафаілавіча Рубаненкі была створана ў суаўтарстве.

У Ленінградзе:

Паваенныя работы насілі пераважна комплексны характар — Рубаненка выступаў як архітэктар і горадабудаўнік адначасова, пад яго кіраўніцтвам адразу ствараліся праект планіроўкі і праект забудовы.

Вароты Мінска на Прывакзальнай плошчы

Удзельнічаў у аднаўленні Мінска. Работы на Беларусі: ансамбль Прывакзальнай плошчы ў Мінску (1939, 19481956, у сааўтарстве з А. Т. Галубоўскім і А. Р. Карабельнікавым) і «Эскіз планіроўкі Мінска» (1944, у сааўтарстве).

У іншых гарадах:

Узнагароды і званні

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Заслужаны архітэктар Казахскай ССР і РСФСР, народны архітэктар СССР (1980).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. И. И. Кременецкий. Евреи при большевистском строе. Миннеаполис. 2000

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (40):
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Казахскай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі МАРХІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Дактары архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары Ташкента
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Тулы
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Расіі
Катэгорыя·Архітэктары Набярэжных Чаўноў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Архітэктары рускага авангарда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Архітэктары Тальяці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самары
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Архітэктары СССР