wd wp Пошук:

Баранавіцкая вобласць

Бара́навіцкая вобласць — адміністрацыйная адзінка на тэрыторыі Беларускай ССР, існавала з 4 снежня 1939 па 8 студзеня 1954, калі была скасавана падчас працэсу ўзбуйнення абласцей. Адміністрацыйны цэнтр — горад Баранавічы.

Гісторыя

Першапачаткова на месцы Навагрудскага ваяводства пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР плаваналася ўтварыць Навагрудскую вобласць з цэнтрам у Навагрудку. Такая прапанова маецца ў пастанове ЦК КП(б)Б «Пра вобласці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 года[1], пры гэтым яшчэ 2 лістапада было створана ўпраўленне НКУС па Навагрудскай вобласці[2][3]. Аднак, пазней было вырашана цэнтр вобласці размясціць у Баранавічах, і 4 снежня 1939 года сярод іншых абласцей на тэрыторыі Заходняй Беларусі была ўтворана і Баранавіцкая вобласць.

Пасля ліквідацыі вобласці адміністрацыйныя раёны ўвайшлі ў склад Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Маладзечанскай абласцей. Горад Баранавічы ўвайшоў у склад Брэсцкай вобласці.

Адміністрацыйны падзел

Першапачаткова вобласць дзялілася на 8 паветаў: Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі і Шчучынскі. У 1940 паветы былі скасаваныя, а вобласць падзялілі на раёны: Быценскі, Валеўскі, Васілішкаўскі, Валожынскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Клецкі, Казлоўшчынскі, Лідскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мірскі, Мастоўскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Навамышскі, Радунскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі і Юрацішкаўскі. У канцы года Валеўскі раён быў пераіменаваны ў Карэліцкі.

У 1954 у Гродзенскую вобласць былі перададзеныя Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Лідскі, Любчанскі, Мірскі, Мастоўскі, Радунскі і Шчучынскі раёны, а Валожынскі, Івянецкі і Юрацішкаўскі раёны адышлі да Маладзечанскай вобласці, Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, Клецкі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці.

Зноскі

  1. Елизаров С.А. Административно-территориальное деление западных областей БССР (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.)(руск.)  // Ровба Е.А. Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси : Материалы Республиканской научно-практической конференции. — Гродно: Учреждение образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы», 30 сентября 2004.
  2. Глава 5. Органы НКВД-МВД по борьбе с бандитизмом и вооруженным националистическим подпольем (1939—1953 гг.)(руск.) . Праверана 3 верасня 2014.(недаступная спасылка)
  3. Барановичская область(руск.) . Праверана 3 верасня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Гісторыя Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Баранавічаў
Катэгорыя·Зніклі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Баранавіцкая вобласць
Катэгорыя·Гісторыя Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя вобласці Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1939 годзе