wd wp Пошук:

Юрацішкаўскі раён

Юра́цішкаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401960 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Баранавіцкай вобласці. Цэнтр — вёска Юрацішкі. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 16 сельсаветаў: Бакштаўскі, Бараўскі, Бачэшніцкі, Бобравіцкі, Даўнарскі, Заберажскі, Лаздунскі, Легамовіцкі, Макуцкі, Масцішчанскі, Расцеўшчынскі, Такарышкаўскі, Трабскі, Чапунскі, Чэнавіцкі, Юрацішкаўскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бараўскі, Бачэшніцкі, Бобравіцкі, Забярэжскі, Лаздунскі, Легамовіцкі, Макуцкі, Расцеўшчынскі, Чапунскі сельсаветы, утвораны Лаздунскі, Лежневіцкі і Лелюкінскі сельсаветы[1]. 23 снежня 1957 года вёска Юрацішкі набыла статус гарадскога пасёлка, Юрацішкаўскі сельсавет скасаваны[2]. 25 красавіка 1958 года Масцішчанскі сельсавет перайменаваны ў Яхімаўшчынскі[3]. 2 снежня 1959 года адноўлены Юрацішкаўскі сельсавет.

20 студзеня 1960 года раён Юрацішкаўскі быў скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Іўеўскі раён.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Юрацішкі, Юрацішкаўскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 23 снежня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 12.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Юрацішкі
Катэгорыя·Юрацішкаўскі раён
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Іўеўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Баранавіцкая вобласць
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Маладзечанская вобласць
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара