Багра́т Васі́левіч Шы́нкуба (абх.: Баграт Уасыл-иҧа Шьынқәба; 29 красавіка [12 мая] 1917, сяло Члоу Кадорскага павета — 25 лютага 2004, Сухумі) — абхазскі пісьменнік, дзяржаўны дзеяч. Народны паэт Абхазіі (1967). Кандыдат філалагічных навук (1945).
Вядомы як гісторык і лінгвіст, даследчык абхаза-адыгскіх моў і гісторыі абхаза-адыгскіх народаў.
Друкаваўся з 1935 года. Скончыў у 1939 годзе Сухумскі педагагічны інстытут.
У 1945—1953 гадах працаваў у Абхазскім інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі.З 1946 года член КПСС. Паводле слоў Д. І. Паціяшвілі, у 1947 годзе Шынкуба звярнуўся з лістом «у Крэмль, запатрабаваўшы ад Сталіна і Берыі аддзялення Абхазіі ад Грузіі і надання ёй статусу незалежнай рэспублікі»[3].
З 1958 года кандыдат у члены ЦК КП Грузіі У 1958—1978 гадах старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазіі. З 1976 года член Рэвізійнай камісіі КП Грузіі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання.
Аўтар раманаў у вершах «Мае землякі» (1950) пра паспяваеннае жыццё вёскі і «Песня пра скалу» (1965) пра рэвалюцыю 1905—1907 у Абхазіі, гістарычнага рамана «Апошні з пайшоўшых» (1974), аповесці «Чанта прыехаў» (1968), паэм «Меч» (1943), «Чалавек на скале» (1964). Выдаў паэтычныя зборнікі «Першыя песні» (1938), «Вершы і паэмы» (1956), «Лета» (1962) і інш.
Пераклаў на абхазскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?».
На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Р. Барадулін.