wd wp Пошук:

Баграт Васілевіч Шынкуба

Багра́т Васі́левіч Шы́нкуба (абх.: Баграт Уасыл-иҧа Шьынқәба; 29 красавіка [12 мая] 1917, сяло Члоу Кадорскага павета — 25 лютага 2004, Сухумі) — абхазскі пісьменнік, дзяржаўны дзеяч. Народны паэт Абхазіі (1967). Кандыдат філалагічных навук (1945).

Вядомы як гісторык і лінгвіст, даследчык абхаза-адыгскіх моў і гісторыі абхаза-адыгскіх народаў.

Біяграфія

Друкаваўся з 1935 года. Скончыў у 1939 годзе Сухумскі педагагічны інстытут.

У 19451953 гадах працаваў у Абхазскім інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі1946 года член КПСС. Паводле слоў Д. І. Паціяшвілі, у 1947 годзе Шынкуба звярнуўся з лістом «у Крэмль, запатрабаваўшы ад Сталіна і Берыі аддзялення Абхазіі ад Грузіі і надання ёй статусу незалежнай рэспублікі»[3].

З 1958 года кандыдат у члены ЦК КП Грузіі У 19581978 гадах старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазіі. З 1976 года член Рэвізійнай камісіі КП Грузіі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання.

Творчасць

Аўтар раманаў у вершах «Мае землякі» (1950) пра паспяваеннае жыццё вёскі і «Песня пра скалу» (1965) пра рэвалюцыю 1905—1907 у Абхазіі, гістарычнага рамана «Апошні з пайшоўшых» (1974), аповесці «Чанта прыехаў» (1968), паэм «Меч» (1943), «Чалавек на скале» (1964). Выдаў паэтычныя зборнікі «Першыя песні» (1938), «Вершы і паэмы» (1956), «Лета» (1962) і інш.

Пераклаў на абхазскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?».

Пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Р. Барадулін.

Узнагароды і званні

Памяць

Выява на манеце Абхазіі

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 Bagrat Shinkuba // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Шинкуба Баграт Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  3. http://www.geworld.ge/View.php?ArtId=2857
  4. Шынкуба Баграт Васілевіч — народны паэт Абхазіі, Адыгеі і Кабардзіна-Балкарыі Архівавана 10 сакавіка 2016. // Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Абхазія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Пісьменнікі Абхазіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Постаці абхазскай палітыкі
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паэты Абхазіі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Постаці абхазскага мовазнаўства
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Грузіі
Катэгорыя·Чаркесазнаўства
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Постаці абхазскай гістарыяграфіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сухумскай акрузе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гонар і слава I ступені