wd wp Пошук:

Абхазская мова

Абхазская мова (абх.: Аҧсуа бызшәа) — мова абхазаў. Належыць да абхаза-адыгскай моўнай сям’і, абхаза-абазінскай моўнай групы. Пісьменнасць на аснове кірылічнай графікі. Распаўсюджана ў Абхазіі і Турцыі, у краінах Блізкага Усходу (Іарданія, Сірыя, Ірак), Расіі і на Захадзе. Роднасныя мовы — абазінская, адыгейская (чаркеская), убыхская (цяпер практычна вымерлая).

Агульная колькасць носьбітаў — каля 125 тысяч, з якіх каля 100 тысяч у Абхазіі, дзе абхазская мова мае статус дзяржаўнай.

На абхазскую мову з беларускай пісьменнікам і навукоўцам Багратам Шынкуба перакладзены вершы Янкі Купалы «А хто там ідзе?».

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

абхазскай

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Абхазіі
Катэгорыя·Абхаза-адыгскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Абхазская мова