wd wp Пошук:

Багамолаўка

Багамо́лаўка[1] (трансліт.: Bahamolaŭka, руск.: Богомоловка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 15 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы пачынаецца рака Іволька (прыток ракі Уза).

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя як сяліба ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

У 1926 годзе знаходзілась паштовае аддзяленне. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Крыўск).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крыўскі сельсавет