wd wp Пошук:

Асліннік чырвонасцябловы

Аслі́ннік чырвонасцябловы[3] (Oenothera rubricaulis) — від кветкавых раслін з роду Асліннік (Oenothera) сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).

Батанічнае апісанне

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м, знешне вельмі падобная на Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis). Сцябло разгалінаванае, апушанае, з чырвонымі плямамі. Лісце простае, ланцэтнае, суцэльнае. Асноўны колер кветак — жоўты. Суквецці прамыя, з чырванаватымі восямі. Калякветнікі ланцэтныя, слабазубчастыя. Чашачка зялёнага колеру, з адагнутымі ўніз лісцікамі. Пялёсткі кветак драбнейшыя, чым у аслінніка двухгадовага. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Асліннік чырвонасцябловы распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі[4]. Расліны святлолюбівыя. Растуць у сухіх хваёвых лясах, на схілах і камяністых месцах, пустках, горных лугах, уздоўж дарог. На тэрыторыі Беларусі знойдзены ў 1970-я гады[3] і з’яўляецца заносным і інвазійным відам[5].

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкараратыўнай расліны[4].

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 149.
  4. 1 2 3 4 5 Энотера красностебельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Скрыпнёвыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Інвазіўныя віды раслін
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL