Аслі́ннік[3][4], Энатэра, Начная свечка (Oenothera) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).
Пераважна двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,5 м з суцэльным, ланцэтападобным, чаргаваным, зубчастым лісцем. Прыкаранёвыя лісты авальныя, сабраныя ў разетку. Кветкі жоўтага колеру. Плод — каробачка. Карані раслін утрымліваюць шмат цукру і пратэінаў, насенне — да 25 % алею.
Вядома каля 200 відаў, пераважна пашыраных ва ўмераных абласцях Амерыкі. Многія з іх занесены на іншыя кантыненты. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды: асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) і асліннік чырвонасцябловы (Oenothera rubricaulis), яшчэ шэраг інтрадукаваны.
Асліннік з’яўляецца добрым меданосам. Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Некалькі відаў аслінніка — аб’екты генетычных даследаванняў (напрыклад, на падставе вопытаў з Oenothera lamarckiana Гуга дэ Фрыз распрацаваў тэорыю мутацый)[5]. Многія з відаў аслінніка і іх гібрыды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.
Асліннік выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры запаленні нырак і туберкулёзе[6].
Энотера — род Oenothera: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Oenothera(англ.) // The Plant List
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асліннік