wd wp Пошук:

Арцём Уладзіміравіч Дылеўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Дылеўскі (нар. 20 лютага 1997, Кунцаўшчына) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Кайсар» з Кызыларды.

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2016 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе. У сезоне 2017 не выступаў. Да сезона 2018 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

У сакавіку 2019 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу, быў асноўным абаронцам каманды. Сезон 2020 пачынаў у дублі бабруйчан, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», дзе замацаваўся ў складзе. У лістападзе 2020 года вярнуўся з арэнды ў «Белшыну»[2]. У студзені 2021 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым зноў далучыўся да «Белшыны» і неўзабаве падпісаў новы кантракт[3]. Па выніках сезона 2021 дапамог бабруйскай камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2022 года перайшоў у казахстанскі «Кайсар»[4].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльМінск20
2014дубльМінск60
2015дубльМінск192
2016дубльМінск293
2018Д1Мінск60
2019Д2Белшына205
2020 (пач.)дубльБелшына20
2020Д2Ліда190
2021Д2Белшына282

Зноскі

  1. Artem Dylevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Четыре игрока покинули “Лиду”
  3. Дылевский сменил “Лиду” на “Белшину”
  4. Дылевский сменил “Белшину” на “Кайсар”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайсар Кызыларда
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда