wd wp Пошук:

Арцём Сяргеевіч Кійко

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кійко. Арцём Кійко (нар. 13 студзеня 1996, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ роднай Мар’інай Горкі, першы трэнер — Гія Панчулідзэ. Пазней далучыўся да структуры мінскага «Дынама», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2015 на правах арэнды выступаў за клуб Першай лігі «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Кійко вярнуўся ў «Дынама». Рыхтаваўся да сезона 2016 разам з асноўнай камандай, аднак у сезоне выступаў за дубль. 27 лістапада 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:1).

У студзені 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[2]. Сезон 2017 пачаў у дублі, аднак пасля прызначэння ў маі трэнерам асноўнай каманды Сяргея Гурэнкі, які раней кіраваў рэзервовым складам, Кійко стаў часцей з’яўляцца ў аснове, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы.

У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі»[3], аднак з-а траўм згуляў толькі ў шасці матчах і ў ліпені таго ж года пакінуў каманду[4].

У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[5], дзе стаў выступаць за дубль, а з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. У лютым 2019 года пакінуў «Прамень»[6] і неўзабаве папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[7], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, за сезон забіў 15 галоў.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У лютым 2020 года афіцыйна пакінуў «Арсенал»[8], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду.

Міжнародная кар’ера

У 2012—2014 гадах выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (2:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльДынама100
2014дубльДынама312
2015Д2Бяроза-2010263
2016Д1Дынама10
2017Д1Дынама51
2018 (1)Д1Гарадзея60
2018 (2)дубльПрамень81
2019Д3Арсенал2415

Зноскі

  1. Artem Kiyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Дублеры минского «Динамо» Кийко, Чиж, Плотников и Крайко подписали контракты с клубом
  3. “Городея” арендовала Кийко у минского “Динамо”
  4. Кийко покинул “Городею”
  5. “Луч” объявил о подписании Осипенко и Кийко
  6. “Луч” расстался с Артемом Кийко
  7. Дзержинский “Арсенал” представил эмблему и новичков (ФОТО)
  8. Кийко покинул “Арсенал”
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе