wd wp Пошук:

Арцём Віктаравіч Салавей

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салавей. Арцём Салавей (нар. 1 лістапада 1990, Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР горада Бярозы. З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама» — спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2010 годзе адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда», а на наступны год падпісаў кантракт з гэтым клубам. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (11 галоў).

У студзені 2013 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[2], але за асноўную каманду правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 года кантракт з «Уралам» быў разарваны[3].

У жніўні 2013 года падтрымліваў форму з «Тарпеда-БелАЗ»[4], а ў верасні стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[5]. У гродзенскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2014, аднак, з’яўляўся на полі эпізадычна. У кастрычніку 2014 года па ўзаемнай згодзе пакінуў «Нёман»[6].

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам», які пасля трохгадовага перапынку вярнуўся ў Вышэйшую лігу[7]. У «Віцебску» трывала замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў якасці нападніка. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе.

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе мінчан, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з «Дынама», аднак неўзабаве пакінуў клуб[9] і падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Спачаку гуляў стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2020 года апынуўся непатрэбным новаму галоўнаму трэнеру жодзінцаў Юрыю Пунтусу, аднак новую каманду не знайшоў, і толькі пасля пачатку сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».

Да лета 2020 года пэўны час трэніраваўся з «Віцебскам», а ў ліпені стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[11]. Аднак за каманду так і не згуляў, заставаўся толькі на лаўчы запасных, і ў верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[12]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[13].

У пачатку 2021 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Пакінуў каманду ў чэрвені 2021 года з-за фінансавых праблем у клубе.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, але ўлетку 2011 пасля канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым перастаў выклікацца. Улетку 2012 года, пасля зыходу Шуканава са зборнай, вярнуўся ў каманду.

Таксама выступаў за алімпійскую зборную краіны. На Алімпійскіх гульнях 2012 правёў 2 сустрэчы.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Сям’я

Арцём мае малодшага брата, Андрэя, які таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльДынама192
2008Д1Дынама120
2009Д1Дынама20
2010Д1Тарпеда211
2011Д1Тарпеда-БелАЗ3111
2012Д1Тарпеда-БелАЗ263
2012/13 (2)Д2Урал10
2013 (2)Д1Нёман70
2014Д1Нёман100
2015Д1Віцебск254
2016Д1Віцебск298
2017Д1Віцебск264
2018Д1Дынама234
2019Д1Тарпеда-БелАЗ172
2020 (сяр.)дубльШахцёр11
2020 (2)Д1Гарадзея70
2021 (1)Д1Спадарожнік90

Зноскі

  1. Artem Solovei // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Новичком «Урала» стал Артем Соловей Архівавана 1 красавіка 2013.
  3. Артем Соловей покинул “Урал”
  4. Соловей тренируется с «Торпедо-БелАЗ»(недаступная спасылка)
  5. “Неман” подписал контракт с Соловьем
  6. Гродненский “Неман” расстался с четырьмя игроками
  7. Соловей подписал контракт с «Витебском»
  8. Артем Гуренко и Артем Соловей стали игроками минского “Динамо”, Медич не подошел клубу
  9. Минское “Динамо” сообщило о расставании с Соловьем
  10. Соловей подписал двухлетний контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  11. Артем Соловей подписал контракт с “Шахтером”
  12. “Городея” арендовала у “Шахтера” Соловья и Булычева
  13. Кабананга, Бодул и Соловей покинули “Шахтер”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных