wd wp Пошук:

Арсеній Антонавіч Мален

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мален. Арсеній Антонавіч Мален (20 красавіка 1921, с. Грэчана, Валачынскі раён, Хмяльніцкая вобласць — 23 лютага 1950) — ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

У Чырвонай арміі з 1940 года. У 1942 годзе закончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. На фронце са жніўня 1942 года: лётчык, камандзір звяна, намеснік камандзіра і камандзір авіяэскдрыллі. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, у вызваленні Данбаса, Левабярэжнай Украіны, Крыма, Беларусі, Прыбалтыкі, у баях ва Усходняй Прусіі і штурме Кёнігсберга.

У ліпені 1944 года быў камандзірам эскадрыллі 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай паветранай арміі трэцяга Беларускага фронту. Вызначыўся пры вызваленні Оршы, Барысава, Мінска. 24 чэрвеня 1944 года група штурмавікоў на чале з А. А. Маленам у раёне чыгуначнай станцыі Асінаўка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці знішчыла 2 артылерыйскія батарэі і каля ўзвода пяхоты. У наступныя два дні на дарозе Віцебск — Орша знішчыла 6 аўтамашын, узарвала склад з боепрыпасамі, на ўчастку Талочын — Бобр спаліла чыгуначны эшалон, знішчыла паравоз. Да ліпеня 1944 года А. А. Мален зрабіў 185 баявых вылетаў, знішчыў 53 танкі, 32 гарматы, 117 аўтамашын і інш.

Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Германіі. 17 лютага 1945 года група самалётаў на чале з пад шквальным зенітным агнём праціўніка знішчыла два варожыя танкі, самаходную гармату, 10 аўтамашын з боепрыпасамі, 3 зенітныя батарэі ворага. 21 лютага самалёты эскадрыллі А. А. Малена знішчылі каля 18 аўтамашын, 2 артылерыйскія батарэі праціўніка.

Званне Героя Савецкага Саюза А. А. Малену прысвоена 23 лютага 1945 года.

Пасля вайны Арсеній Антонавіч працягваў службу. У 1946 годзе закончыў курсы інструктараў-метадыстаў пры Грозненскім ваенным авіяцыйным вучылішчы лётчыкаў. У лістападзе 1947 года маёр А. А. Мален цяжка захварэў, доўга лячыўся ў шпіталях.

Памёр 23 лютага 1950 года, пахаваны на Старых могілках па вул. Загараднай г. Баранавічы[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 20 красавіка 2016 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Арсенія Антонавіча Малена (1921—1950), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза (1945)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баранавічах
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Савецкая гвардыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавічах