Валачыскі раён[1] (укр.: Волочиський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Валачыск[1] (укр.: Волочиськ).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 51838 чалавек, плошча — 1103 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 40 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 85 сёлаў.