wd wp Пошук:

Арабская мова

Арабская мова (араб. اللغة العربية‎‎, al-luġa al-ʿarabiyya) — мова семіцкай галіны афразійскай моўнай сям’і.

Колькасць носьбітаў арабскай мовы і яе варыянтаў — звыш 400 млн чал.

Гісторыя

Літаратурная арабская мова пачала складвацца ў 4—6 ст. у даісламскай паэзіі і ў 7 ст. ў мове Карана. Росквіту дасягнула ў эпоху арабскага халіфата (9—11 ст.). З 6 ст. арабская мова карыстаецца арабскім пісьмом.

Да найстаражытнейшых пісьмовых помнікаў арабскай мовы адносяцца самудскія, ліх’янскія і сафскія надпісы, выкананыя сабейским пісьмом (5 ст. да н. э. — 4 ст. н. э.), немарскі, выкананы набацейскім пісьмом (4 ст.), зебедскі і харранскі надпісы, выкананыя арамейскім пісьмом, блізкім раннекуфічнаму арабскаму (6 ст.). Першы пісьмовы помнік класічнай арабскай мовы ў арабскай графіцы — Каран (сярэдзіна 7 ст.).

Дыялекты

Са старажытных часоў арабская мова адрознівалася дыялектнай разгалінаванасцю; племянныя дыялекты вядомыя з 6—7 стст., прычым у іх на аснове фанетычных асаблівасцей вылучаюцца заходнія і ўсходнія групы. Пазней на змену племянному чляненню прыходзіць сацыяльна-тэрытарыяльнае: дыялектам качэўнікаў проціпастаўляюцца дыялекты аселага насельніцтва (гарадскія і сельскія).

Сучасная размоўная арабская мова распадаецца на пяць груп дыялектаў, якія фактычна з’яўляюцца асобнымі мовамі:

Таксама існуюць разнавіднасці арабскай мовы (дыялект маранітаў Кіпра, сярэднеазіяцкія дыялекты і інш.), якія не ўключаюцца ў гэтыя групы з-за іх ізаляванасці ад арабамоўнага свету[2].

Літаратурная мова — адзіная.

Фанетычны і марфалагічны строй сучасных арабскіх дыялектаў тыпалагічна адпавядае навейшай стадыі развіцця семіцкіх моў.

Пашыранасць

Арабская мова мае афіцыйны статус у Алжыры, Бахрэйне, Джыбуці, Егіпце, Емене, Заходняй Сахары, Ізраілі, Іарданіі, Іраку, Іране, Катары, Каморскіх астравах, Кувейце, Ліване, Лівіі, Марока, Маўрытаніі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Амане, Палесціне, Саудаўскай Аравіі, Сірыі, Судане, Тунісе, Чадзе, Эрытрэі, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі Ісламская канферэнцыя, Лізе арабскіх дзяржаў; статус нацыянальнай мовы ў Малі, Сенегале і Самалі.

Пісьменнасць

Асноўны артыкул: Арабскі алфавіт Арабская мова запісваецца арабскім алфавітам. На арабскай пішуць справа налева. Прычым у арабскай, у адрозненне ад моў з лацінскай ці кірылічнай графікай, няма вялікіх літар, таму імёны ўласныя пішуцца як любое іншае слова, таксама як і першае слова ў сказе.

Знакі прыпынку пішуцца ў перавернутым выглядзе, гэта значыць злева направа.

Замест падкрэслівання, курсіву ці разрадкі арабы звычайна карыстаюцца надкрэсліваннем. Дробны перанос слова на іншы радок не дапускаецца; пустой прасторы ў радку пазбягаюць расцяжэннем літары. У скорапісе слова, якое не ўпісалася ў радок, заканчваецца паваротам уверх[3].

Фанетыка і граматыка

Фанетыка арабскай мовы багатая сістэмай зычных (28 фанем). Носьбітамі лексічнага значэння ў слове з’яўляюцца 3 зычныя, з якіх складаецца корань. 3 галосныя ў розных камбінацыях афармляюць граматычную характарыстыку слова: час, лад, трыванне і інш.

Назоўнік і прыметнік адрозніваюцца ў залежнасці ад іх пазіцыі ў сказе. Дзеяслоў багаты формамі. У ролі службовых слоў — назоўнікі.

Зноскі

  1. Атлас зарожаных мовай свету
  2. Kees Versteegh, 2014 (2), p. 190
  3. Юшманов Н. В. Грамматика литературного арабского языка, стр. 26.

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

на арабскай мове

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Мовы Туніса
Катэгорыя·Мовы Сенегала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Кувейта
Катэгорыя·Мовы Палесціны
Катэгорыя·Мовы Егіпта
Катэгорыя·Мовы Джыбуці
Катэгорыя·Мовы Бахрэйна
Катэгорыя·Мовы Малі
Катэгорыя·Мовы Эрытрэі
Катэгорыя·Мовы Ірака
Катэгорыя·Мовы Амана
Катэгорыя·Мовы Маўрытаніі
Катэгорыя·Мовы Лівіі
Катэгорыя·Мовы Емена
Катэгорыя·Арабы
Катэгорыя·Мовы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Катэгорыя·Мовы Іарданіі
Катэгорыя·Мовы Алжыра
Катэгорыя·Мовы Судана
Катэгорыя·Мовы Марока
Катэгорыя·Мовы Сірыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мовы Катара
Катэгорыя·Мовы Чада
Катэгорыя·Мовы Ізраіля
Катэгорыя·Мовы Самалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Мовы Лівана
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Каморскіх Астравоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Ірана
Катэгорыя·Арабская мова
Катэгорыя·Мовы Саудаўскай Аравіі