wd wp Пошук:

Арабскі халіфат

Халіфа́т або Арабскі халіфат (араб. خلافة إسلامية‎‎) — феадальная тэакратычная араба - мусульманская дзяржава, якае ўзнікла ў выніку арабскіх заваяванняў VIIIX стагоддзяў і ўзначальвалася халіфамі. Таксама халіфат як тэрмін азначае ісламскую тэакратычную дзяржаву, якая павінна аб’ядноўваць усіх мусульман. Зрэшты толькі першы Амеядскі халіфат сапраўды аб’ядноўваў усю уму.

Пад кантролем гэтай дзяржавы ў перыяд яе росквіту знаходзіліся землі Блізкага Усходу, Афрыкі і паўднёвага захаду Еўропы. Халіфат кантактаваў з такімі рэгіёнамі як Еўропа і Вялікі еўразійскі стэп, цесна ўзаемадзейнічаў з тагачасным ўтварэннямі на гэтых землях - Вялікай Булгарыяй, Цюркскім і Хазарскім каганатам, Вялікім княствам Рускім, Усходняй Рымскай імперыяй.

Гісторыя

Першапачатковым ядром Халіфата стала створаная Прарокам Мухамадам ў пачатку VII ст. у Хіджазе (Заходняя Аравія) мусульманская супольнасць — ума. У выніку арабскіх заваяванняў была створана вялізная дзяржава, якая ўключала Аравійскі паўвостраў, сучасныя Ірак, Іран, большую частку Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Сірыю, Ізраіль, Іарданію, Егіпет, Паўночную Афрыку, вялікую частку Іспаніі і Партугаліі, частку Паўночнай Індыі.

Слова Халіфат (араб. خليفة‎‎ — Khalīfah «спадчыннік», «прадстаўнік») — азначае як тытул халіфа, так і вялікую дзяржаву, створаную пасля Мухамада арабамі-заваёўнікамі пад кіраўніцтвам яго «халіфаў» — «прадстаўнікоў».

Эпоха існавання Багдадскага халіфата, разам з некалькімі наступнымі стагоддзямі росквіту агульнаісламскай навукі і культуры, называюцца ў заходняй гістарыяграфіі Залатым векам Ісламу.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Грузіі
Катэгорыя·Гісторыя Кувейта
Катэгорыя·Гісторыя Партугаліі
Катэгорыя·Гісторыя Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Катэгорыя·Гісторыя Сіцыліі
Катэгорыя·Гісторыя Туніса
Катэгорыя·Гісторыя Алжыра
Катэгорыя·З’явіліся ў 630 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1258 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Егіпта
Катэгорыя·Гісторыя Іарданіі
Катэгорыя·Гісторыя Бахрэйна
Катэгорыя·Арабскі халіфат
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Ірана
Катэгорыя·Гісторыя Лівана
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Гісторыя Марока
Катэгорыя·Гісторыя Лівіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Амана
Катэгорыя·Гісторыя Катара
Катэгорыя·Гісторыя Ірака
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Ісламскія тэрміны
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Сірыі
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Турцыі
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Пакістана
Катэгорыя·Халіфат
Катэгорыя·Гісторыя Крыта
Катэгорыя·Гісторыя Емена