wd wp Пошук:

Антон Пятровіч Брынскі

Антон Пятровіч Брынскі (руск.: Антон Петрович Бринский; 10 чэрвеня 1906 — 14 чэрвеня 1981) — палкоўнік Савецкай Арміі, у гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір Аператыўнага разведвальна-дыверсійнага цэнтра «Брук» РУ ГШ ЧА, Герой Савецкага Саюза, пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1906 года ў сялянскай сям’і ва ўкраінскім сяле Андрэеўка (цяпер Чэмеравецкі раён Хмяльніцкай вобласці).

У 1919 у сышоў у горад Камянец-Падольскі, працаваў у кузні кавалём[1].

Скончыў 9 класаў агульнаадукацыйнай і лесатэхнічную школу.

Уваходзіў у ЧАПе, удзельнічаў у барацьбе з бандытызмам[1].

Састаяў у частках асобага прызначэння (змагаліся з бандытызмам), у 1927 уступіў у ВКП(б), на камсамольскай рабоце.

У 1926 годзе скончыў Камянец-Падольскую партыйную школу, у 1927 годзе ўступіў ва Усесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў)[2] і прайшоў навучанне ў Камянец-Падольскай раённай партыйнай школе.

Працаваў сакратаром Стараўшыцкага раённага камітэта камсамола і старшынёй выканаўчага камітэта Камянец-Падольскага раёна Хмяльніцкай вобласці.

На службе ў Чырвонай Арміі[3] з 1928 года.

Удзельнік вызваленчага паходу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь 1939 года.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў каля Беластока камісарам 59-га разведвальнага батальёна 2-й Беларускай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі імя М. В. Фрунзэ 1-га стралковага корпуса 10-й арміі Заходняга фронту.

У першы бой з ворагам уступіў 22 чэрвеня 1941 пры абароне крэпасці Асавец[1], на чале зводнай дывізіі прыкрываў адыход 6-га кавкорпуса, у складзе групы генерала Болдзіна ўдзельнічаў у спробе адбіць заняты немцамі Мінск.

Патрапіўшы ў акружэнне, з васямнаццаццю байцамі перайшоў да партызанскіх метадаў барацьбы ў Мінскай і Віцебскай абласцях. У кастрычніку далучыўся да атрада дэсантнікаў з ГРУ ГШ ЧА на чале з Р. М. Ліньковым.

Са жніўня 1941 г. па красавік 1944 г. знаходзіўся ў распараджэнні ГРУ Генеральнага штаба Чырвонай арміі, выконваў спецыяльныя заданні ў тыле немцаў. Партызанская мянушка — «дзядзька Пеця».

Арганізаваў шэраг атрадаў. У маі 1942 года прайшоў 600 км па тылах ворага ў месцы з больш развітой сеткай чыгунак. У трохвугольніку дарог Пінск-Баранавічы-Лунінец разгарнуў дыверсійную працу, за «ўзорную арганізацыю» якой у студзені 1943 года быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

У лістападзе 1942 года, здзейсніў рэйд у Заходнюю Украіну, усталяваў сувязь з падпольшчыкамі і партызанамі Валынскай і Ровенскай абласцей.

У пачатку 1943 брыгада Брынскага зладзіла шэраг правакацый, у выніку якіх пачаліся рэпрэсіі нямецкага камандавання супраць украінскіх паліцэйскіх[4]. Таму апошнія сышлі ў лясы, далучыўшыся да украінскіх партызан[5].

На думку некаторых гісторыкаў, такое змяненне суадносін сіл выклікала эскалацыю польска-ўкраінскага канфлікту на Валыні(укр.) бел.[6].

Да новага 1943 года Брынскі арганізаваў партызанскую брыгаду асобага прызначэння, а ў жніўні 1943 пад выглядам партызанскага злучэння падрыўнікоў па загаду кіраўніцтва РУ ГШ КА арганізаваў Аператыўны разведвальна-дыверсійны цэнтр і ўзначаліў яго.

13 кастрычніка 1943 года яго атрад спаліў сяло Старая Рафалаўка(укр.) бел. (цяпер Уладзімірацкага раёна(укр.) бел. Ровенскай вобласці Украіны), забіўшы каля 60 чалавек, сярод якіх былі і дзеці[7].

У студзені 1944 прысвоена званне падпалкоўніка.

Партызаны ГРУ(укр.) бел. А. П. Брынскага зрабілі каля 5000 дыверсій на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы: пусцілі пад адхон звыш 800 эшалонаў, спалілі больш за 500 аўтамашын, 73 танка, узарвалі каля 100 мастоў.

«За Ваш геройскі подзвіг, выяўлены пры выкананні баявога задання ў тыле праціўніка», як сказана ва Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года падпалкоўніку Брынскаму Антону Пятровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3349).

У сакавіку 1944 года хворага Антона Пятровіча вывезлі з варожага тылу ў Маскву. У войска ён вярнуўся ўжо пасля заканчэння вайны. У пасляваенныя гады службу праходзіў у г. Горкім[1].

Пасля вайны

У 1945 годзе скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы каманднага складу «Стрэл», у 1952 годзе — курсы камандзіраў дывізій.

З 1955 года палкоўнік А. П. Брынскі ў запасе. З’яўляўся членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны.

У адстаўцы займаўся актыўнай літаратурнай дзейнасцю, з 1961 года састаяў у Саюзе журналістаў СССР, з 1968 — у Саюзе пісьменнікаў СССР.

Аўтар шэрагу мастацкіх і дакументальных кніг.

Памёр 14 чэрвеня 1981 года ў горадзе Горкім. Пахаваны на Бугроўскіх могілках.

Сям’я

Узнагароды

Памяць

Памятная дошка на д. № 2 па вул. Брынскага ў Н. Ноўгарадзе

Яго імя носяць вуліцы ў Ніжнім Ноўгарадзе і Луцку, а таксама дзіцячая бібліятэка і Дом дзіцячай культуры ў Ніжнім Ноўгарадзе. У райцэнтры Маневічы (Валынь, Украіна) каля будынка сярэдняй школы № 2 яго імя ўсталяваны бюст. А. П. Брынскі — ганаровы грамадзянін г. Луцк

На доме № 46 па вул. Грузінскай у Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ён жыў у 1946—1971, устаноўлена мемарыяльная дошка.

У Цэнтральным архіве Ніжагародскай вобласці дачкой Валянцінай, выпускніцай Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута, створаны персанальны фонд А. П. Брынскага Р-398 з пяці вопісаў, 1878 спраў.

А. П. Брынскі стаў прататыпам аднаго з юных герояў аповесці Уладзіміра Бяляева «Старая крэпасць»[1].

У 2006 годзе да 100-годдзя А. П. Брынскага створаны тэлефільм «Залатая зорка № 3349», выдавецтвам «Дзятлавы горы» апублікаваны кампендыем кніг «Антон Бринский: Страницы жизни», ІГЦ «Марка» да 100-годдзя А. П. Брынскага выпушчаны паштовы канверт з яго партрэтам[8].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Антон Бринский(руск.)  (недаступная спасылка). Управление информатизации аппарата Губернатора и Правительства Нижегородской области. — Статья об А. Бринском. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 3 сакавіка 2011.
  2. ў 1952 годзе ператворана ў Камуністычную партыю Савецкага Саюза
  3. У 1946 годзе пераназваная ў Савецкую
  4. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), камплект 3500, вопіс 2, папка 46, к. 85-95
  5. А.Бринский. По ту сторону фронту. Воспоминания партизана. Ч. 2. — Москва, 1961, c. 172—183
  6. Ґжеґож Мотика. Антипольська акція ОУН-УПА
  7. Гогун Александр. Народные мстители — народу. // Секретные материалы 20 века. Специальный выпуск № 2. — 2005. — С. 83-90
  8. Дмитрий Карасюк.. Антон Бринский(руск.) . philatelia.ru (20 лістапада 2006). — Сайт коллекционера. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 3 сакавіка 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі