wd wp Пошук:

Андрэй Фёдаравіч Самусеў

Андрэй Фёдаравіч Самусеў (19081965) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Андрэй Самусеў нарадзіўся 5 кастрычніка 1908 года ў вёсцы Высокае (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў у калгасе. У 19301932 і 19391940 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1941 годзе Самусеў у трэці раз быў прызваны ў армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Андрэй Самусеў быў мінамётчыкам 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі(руск.) бел. 65-й арміі(руск.) бел. Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 15 кастрычніка 1943 года Самусеў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Каменка Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. Асабіста ўдзельнічаў у адбіцці нямецкіх контратак, знішчыўшы некалькі салдат праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Андрэй Самусеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1600[1].

Пасля заканчэння вайны Самусеў быў дэмабілізаваны. Пражываў і працаваў на радзіме, пасля заканчэння курсаў старшыняў калгасаў працаваў па спецыяльнасці. Памёр 8 мая 1965 года[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Андрэй Фёдаравіч Самусеў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай