wd wp Пошук:

Мінамёт

Мінамёт — гармата з апорнай плітой для навеснай стральбы мінамі (45 — 85°)[1]

Мінамёты з’яўляюцца магутным агнявым сродкам для паражэння жывой сілы і ваеннай тэхнікі, размешчаных на адкрытай мясцовасці і ў сховішчах (адваротных скатах вышыняў, складках мясцовасці), а таксама для разбурэння ўсіх адменаў палявых умацаванняў.

Паводле спосабу зараджання адрозніваюць: дульназарадныя (калібр 50 — 120 мм) і казназарадныя (больш за 120 мм); паводле будовы ствала: гладкаствольныя (большасць) і нарэзныя; паводле спосабу транспартавання: ношаныя, вожаныя, буксаваныя, самаходныя, уюкавыяНяпэўнае слова.

У некаторых мовах (напр., англійская, польская) гістарычнае найменне марціры стала азначаць мінамёт.

Зноскі

  1. Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.447,448.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гарматы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі
Катэгорыя·Мінамёты