wd wp Пошук:

Андрэй Мікалаевіч Хлебасолаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Хлебасолаў (нар. 22 лістапада 1965, Баранавічы) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Баранавічы».

Клубная кар’ера

Выхаванец баранавіцкага футбола, распачаў кар’еру ў родным горадзе, а ў 1988 годзе перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе за чатыры гады забіў 36 галоў. Пасля распаду СССР некаторы час гуляў у Польшчы і Расіі. У сезоне 1993/1994 гуляў за бабруйскі «Фандак», а пасля паўгода ў самарскіх «Крылах Саветаў» перайшоў у іншы бабруйскі клуб  — «Белшыну», за якую забіў 69 галоў у 100 матчах, двойчы (у сезонах 1996 і 1997) стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Скончыў кар’еру іграка ў 2000 годзе.

Міжнародная кар’ера

На працягу 1996—1997 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 6 матчаў, галамі не адзначаўся.

Трэнерская кар’ера

Пасля заканчэння кар’еры працаваў у «Белшыне», некаторы час быў галоўным трэнерам каманды. У 2003 годзе ўзначаліў «Баранавічы», якія вывеў у Першую лігу. У «Баранавічах» пад кіраўніцтвам бацькі пачынаў кар’еру сын Андрэя Хлебасолава, Дзмітрый. У 2008 годзе перастаў быць галоўным трэнерам, але застаўся працаваць у структуры баранавіцкага футбола ў якасці старшыні «Баранавічаў» і памочніка галоўнага трэнера.

У ліпені 2016 года, пасля зыходу з каманды Ігара Кунаша, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[2], а ў жніўні зацверджаны на пасадзе[3]. Па заканчэнні сезона пакінуў пасаду галоўнага трэнера, аднак застаўся ў трэнерскім штабе ў якасці асістэнта.

У лютым 2019 года зноў узначаліў баранавіцкі клуб[4], аднак у сакавіку саступіў месца Дзянісу Яцыну. У верасні 2019 года, пасля звальнення Яцыны, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера да канца сезона[5]. У красавіку 2020 года быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[6]. Пакінуў пасаду ў лютым 2021 года[7], аднак застаўся ў трэнерскім штабе каманды.

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Andrey Khlebosolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Андрей Хлебосолов назначен исполняющим обязанности главного тренера “Барановичей”
  3. Главным тренером «Барановичей» стал Андрей Хлебосолов
  4. Андрей Хлебосолов стал главным тренером “Барановичей”
  5. “Барановичи” расторгли контракт с главным тренером Яцыной
  6. Андрей Хлебосолов возглавил «Барановичи»
  7. Андрей Хлебосолов покинул пост главного тренера “Барановичей”
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Трэнеры ФК Белшына
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Трэнеры ФК Баранавічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Вісла Кракаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Анапа
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Бабруйск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Асобы