wd wp Пошук:

Андрэй Младзяноўскі

Андрэй Младзяноўскі (польск.: Andrzej Młodzianowski; 30 лістапада 1627, каля Коўна — 10 студзеня 1686, Вільня[1]) — езуіцкі святар і педагог, новалацінскі паэт.

Біяграфія

Пасля сканчэння курса паэтыкі ў ковенскіх езуіцкіх школах 1 ліпеня 1642 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце, вывучаў пад кіраўніцтвам прафесара Паўла Ідзкоўскага рыторыку ў настаўніцкай семінарыі пры Віленскай акадэміі (1644—1646). Прайшоў курс філасофіі ў Пінскім езуіцкім калегіуме (1646—1649). Выкладаў у класах граматыкі ў Коўне (1649—1650) і паэтыкі ў Оршы (1650—1651).

Скончыць курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі (паступіў у 1651 г.) перашкодзіў пачатак вайны 1654—1667 гг., а таму А. Младзяноўскі давучваўся ўжо ў мараўскім Оламаўцы (1655—1656). У 1656 г. быў высвечаны на ксяндза. Знаходзячыся на тэрыторыі Чэшскай правінцыі Таварыства Ісуса, быў спаведнікам палякаў і прафесарам сінтаксісу ў Уроцлаве (1656—1657), прафесарам паэтыкі ў Опаве (1657—1658), прафесарам рыторыкі ў Свідніцы (1658—1659).

У 1660 г. вярнуўся ў Літву. Працаваў прафесарам рыторыкі і прэфектам школ у Коўне (1660—1661) і Крожах (1661—1662). У 1664 г. перадаў свой спадчынны маёнтак на карысць ковенскай езуіцкай школы. Прэфект школ у Крожах (1668—1671), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у Полацку (1672—1674) і Нясвіжы (1674—1675), прафесар тэалогіі ў Нясвіжы (1675—1676). З 1676 па 1678 і з 1680 па 1683 гг. як суперыёр узначальваў езуіцкую рэзідэнцыю ў Коўне, а ў 16781679 гг. быў прэфектам школ у Крожах[2].

Творчасць

Апублікаваў панегірыкі: Domestica Samogitiae Ducatus ornamenta (Мітава, 1668) у гонар жамойцкага біскупа Казіміра Паца; Suppetiae militares ex Divis Polonae Lituanaeque gentis Tutelaribus (Вільня, 1671) у гонар віленскага ваяводы Міхала Казіміра Паца; Auguria spei publicae (Вільня, 1673) у гонар полацкага ваяводы Казіміра Яна Сапегі; Icones Symbolicae vitae et mortis B. Josaphat (Вільня, 1675) у гонар Іасафата Кунцэвіча, дзе ў 40 вершах прадставіў жыццё і цноты пакутніка. Быў аўтарам драматычных твораў для школьнага тэатра. У рукапісах пакінуў лекцыі па рыторыцы з часоў выкладання ў настаўніцкай семінарыі ў Полацку і трактат па маральнай тэалогіі, напісаны ў 1675 г. у Нясвіжы[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 109—110.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1627 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1686 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума