wd wp Пошук:

Опава

О́пава (чэшск.: Opava, польск.: Opawa), раней таксама Тропау (ням.: Troppau) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Мараўскасілезскага краю, на рацэ Опаве (прыток Одры), адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.

Насельніцтва 59,4 тыс. жыхароў (2006). Плошча 90,6 км ².

Гісторыя

Опава заснавана ў 1224. З’яўлялася цэнтрам Опаўскага княства1348 пад уладай чэшскага караля) і сталіцай чэшскай Сілезіі. У 1820 тут меў месца Трапаўскі кангрэс. Жыхары старажытнага паселішча (X ст), які стаяў на рацэ Опава, хутка ацанілі ўсю геаграфічную прывабнасць гэтых месцаў, што знаходзяцца на шляху ад Балтыйскага да Адрыятычнага мора. Пазней тут узнік буйны гандлёвы цэнтр, названы ў гонар ракі-карміцелькі — Опава, а таксама з’явіліся гандлёвыя двары, склады, купецкія асабнякі.

Эканоміка

У Опаве развіты машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, у тым ліку цукровая, і тэкстыльная прамысловасці.

Адукацыя

У горадзе размешчаны Універсітэт Сілезіі Чэшскай Акадэміі Навук.

Славутасці

Гарады—пабрацімы

  1. Камышын, Расія[2]

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
  2. Горад Опава з’яўляецца горадам-пабрацімам гарады Камышына ў Расіі. У горадзе Камышыне дагэтуль ёсць гасцініца, названая ў гонар горада Опава. У Опаве таксама была гасцініца з назвай «Камышын», але цяпер пра гэта нічога не вядома.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Опава
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1224 годзе
Катэгорыя·Гарады Мараўскасілезскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак