У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ягораў. Андрэ́й Гена́дзевіч Яго́раў (нар. 4 красавіка 1979 года, Гродна, Беларуская ССР) — беларускі палітолаг і метадолаг(руск.) бел., грамадскі дзеяч. Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск)[1], кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[2][3], сябра Савета Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка»[4]. У 2013—2015 гадах з’яўляўся нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці(англ.) бел. Усходняга партнёрства (ФГС УП) па Беларусі[2], у 2014—2015 гадах — сустаршынёй Кіруючага камітэта ФГС УП[2][5].
Нарадзіўся ў Гродне[2], гадаваўся ў Мікашэвічах (Брэсцкая вобл.)[6].
У 1996 годзе скончыў сярэднюю школу з залатым медалём[6].
У 1997—2002 гадах вучыўся на аддзяленні паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) па спецыяльнасці «Юрыст-палітолаг», атрымаў дыплом бакалаўра па паліталогіі[2][6][7].
У 1999—2002 гадах, паралельна вучобе ў БДУ, навучаўся ў Беларускім калегіуме па спецыяльнасці «Журналіст»[6][7][8].
У 2002—2003 гадах вучыўся ў магістратуры юрыдычнага факультэта БДУ, паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені магістра палітычных навук[1][6][7]. У 2003—2005 гадах вучыўся ў аспірантуры таго ж факультэта[6][8].
У галіне палітычных даследаванняў працуе з 2001 года[1].
Сфера дзейнасці: палітычная аналітыка і палітычныя даследаванні (трансфармацыя постсавецкай прасторы, грамадзянская супольнасць, палітычныя трансфармацыі ў Беларусі і регіёне Усходняга партнёрства, еўрапейскія даследаванні)[1][9].
З’яўляецца аўтарам і суаўтарам распрацовак і стратэгічных прапаноў па развіцці Форума грамадзянскай супольнасці(англ.) бел. Усходняга партнёрства[10][11][12][13], стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сіл Беларусі з мэтай дасягнення імі рэальнага ўдзелу ў кіраванні дзяржавай[6][14], ініцыятывы ЕС «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам»[15][16][17], а таксама публікацый па тэмах сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі, беларуска-еўрапейскіх адносін, Усходняга партнёрства, грамадзянскай супольнасці і інш.[2][18]
У сакавіку 2010 года заснаваў і ўзначаліў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі — аналітычны цэнтр (англ.: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[1][19][20].
З’яўляецца адным з заснавальнікаў спецыялізаванага часопіса па палітычных навуках у Беларусі «Палітычная сфера» (Мінск, ISSN 1819-3625), займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара[1][6][8], уваходзіць у склад Рэдакцыйнай рады часопіса[21].
Да канца 2009 года быў штатным выкладчыкам дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс), прыняў удзел у страйку выкладчыкаў дэпартамента, якія пратэставалі супраць парушэння кіраўніцтвам універсітэта акадэмічных свобод[22][23].
У 2000—2002 гадах наведваў семінары філосафа і метадолага У. У. Мацкевіча[6][8].
У пачатку 2005 года прайшоў гульнятэхнічную(руск.) бел. падрыхтоўку і ў якасці гульнятэхніка ўзяў удзел у арганізацыйна-дзейнаснай гульні(руск.) бел. (АДГ) «Распрацоўка пераможнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраванне, праектаванне і праграмаванне» (сакавік 2005 года, Кіеў), кіраўніцтва якой ажыццяўляў У. У. Мацкевіч[6][8][24].
Пачынаючы з 2005 года, уваходзіць у другі склад удзельнікаў Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ, Мінск)[6], становіцца экспертам і кіраўніком аналітычнай групы АГТ, з’яўляецца сталым удзельнікам Мінскага метадалагічнага семінара і арганізацыйна-дзейнасных гульняў, якія праводзяцца АГТ[8][9][25].
З’яўляўся кіраўніком АД-гульняў: «Грамадзянская адукацыя: працяг або пачатак» (сакавік 2007 года, Гётынген, Германія)[26] и «Лятучы ўніверсітэт у Беларусі: кіраванне развіццём» (студзень 2012 года, Гётынген, Германія)[27].
Грунтуючыся на вопыце ўдзелу, арганізацыі і правядзення АДГ, у суаўтарстве з Т. В. Вадалажскай, напісаў кнігу «Организационно-деятельностные игры. Популярное введение» (Мн., 2008. — ISBN 978-987-6800-75-0).
Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта[28].
У межах Лятучага ўніверсітэта чытае аўтарскія курсы: «Тэхналогіі кіравання будучыняй: развіццё, праектаванне, праграмаванне» (2011—2013)[29][30], «Тэорыя дзейнасці: развіццё, праектаванне, праграмаванне» (2013—2014)[31], а таксама ў 2011—2012 гадах кіраваў Школой гульнятэхнікаў[32]; прымае ўдзел ў працы Метадалагічнай школы магістраў гульні[33]
У гады студэнцтва быў удзельнікам беларускай спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён»[8], таксама аказваў прававую дапамогу ў якасці юрыста Праваабарончага цэнтра «Вясна»[8].
У 2000—2003 гадах удзельнічаў у дзейнасці маладзёжнага руху «Зубр»[8].
У 2006 годзе аказваў садзейнічанне правядзенню акцыі «Пост-галадоўка» па абароне будынка Царквы хрысціян поўнага Евангелля «Новае жыццё» (Мінск)[34], быў сябрам грамадзянскай рады па абароне царквы[35].
З моманту абвяшчэння ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці(англ.) бел. (ФГС УП) на нацыянальным і міжнародным узроўнях:
У межах рэалізацыі першай фазы ініцыятывы ЕС «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам» (ЕДМ)[15] з’яўляўся каардынатарам 1-й экспертнай групы[49]; пасля пераводу ЕДМ у фармат праекта «Рэфорум» у ліпені 2014 года ўвайшоў у склад Рады праекта ў якасці прадстаўніка каардынатараў першай фазы ЕДМ[50][51].
З’яўляецца ўдзельнікам Спецыяльнай камісіі (Ad Hoc Commission), якая дзейнічае на базе Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП і ажыццяўляе кантроль за імплементацыяй «Дарожнай карты па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі» ў межах далучэння Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу[52].
З пачатку 2016 года — сябра Савета Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка»[4].
13 чэрвеня 2016 года падчас агульнага сходу Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» быў абраны ў склад Рады кансорцыума, а таксама яе новым кіраўніком, змяніўшы на гэтай пасадзе У. У. Мацкевіча[2][3].
Жанаты, мае сына[8].
З’яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх распрацовак, даследаванняў і публікацый па тэмах сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі, беларуска-еўрапейскіх адносін, Усходняга партнёрства, грамадзянскай супольнасці і інш. Найважнейшыя з іх: