wd wp Пошук:

Андрэй Генадзевіч Скурко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скурко. Андрэ́й Гена́дзевіч Скурко́ (нар. 12 сакавіка 1978, Крывічы Мядзельскі раён) — рэдактар газеты «Наша Ніва», палітычны зняволены.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Аўтар «Нашай Нівы» з 1998 года, з 2000 года намеснік галоўнага рэдактара. У 2006 годзе абраны намеснікам старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выйшаў з яго ў 2019 годзе[1].

З 1 снежня 2006 года да 2017 года галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва»[2]. Пасля перадачы паўнамоцтваў Ягору Марціновічу стаў кіраўніком аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» і сцэнарыстам дзіцячага часопіса «Асцярожна: дзеці!».

8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў[3][4]. 12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, быў прызнаны палітычным зняволеным[5][6].

Па заканчэнні трох сутак арышту абвінавачванне за падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманне было працягнутае паводле ч. 2 арт. 216 КК («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання»)[7]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 BYN[7]. Увесь час зняволення ў ізалятары на Акрэсціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязні, сядзелі без зменнай бялізны, перадачаў. Ім не выдавалі матрасаў і пасцельнай бялізны, яны спалі на доле або голых металічных ложках[8].

21 ліпеня 2021 года пераведзены ў СІЗА-1 Мінску[9]. Скурко, які хварэе на дыябет, 13 дзён не атрымліваў неабходнага, яму была дыягнаставана пнеўманія[10].

15 сакавіка 2022 года Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч атрымалі па два з паловай гады калоніі за нявыплату камунальных паслуг[11].

Сям’я

Жанаты з Паўлінай Скурко. У шлюбе гадуе сына[12].

Зноскі

  1. Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-Цэнтр // nashaniva.by 30 кастрычніка 2019
  2. Тое, што нас яднае(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 7 снежня 2006
  3. Massive crackdown on independent media throughout Belarus(англ.) . Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  4. Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется)(руск.) . ZERKALO.IO (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  5. Коваль, Илья В Беларуси ряд сотрудников издания “Наша Нива” признали политзаключенными(руск.) . Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  6. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў “Нашай Нівы” (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  7. 1 2 Хроніка палітычнага пераследу 19 ліпеня (нявызн.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (19 ліпеня 2021). Праверана 19 ліпеня 2021.
  8. Андрэй Скурко не вызвалены. Яго затрымалі зноў, за што — невядома (нявызн.). Новы Час (19 ліпеня 2021). Праверана 19 ліпеня 2021.
  9. Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко пераводзяць у СІЗА на Валадарку (нявызн.). Белсат (21 ліпеня 2021). Праверана 27 ліпеня 2021.
  10. БАЖ просіць улады перавесці Андрэя Скурко ў грамадзянскую бальніцу (бел.) . Новы Час (29 ліпеня 2021). Праверана 23 кастрычніка 2021.
  11. Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко далі па два з паловай года калоніі (бел.) . Новы Час (15 сакавіка 2022). Праверана 1 красавіка 2022.
  12. Sýkorová, Lucie Běloruský novinář cituje v dopisech z vězení Švejka: „Věznice je nejbezpečnější místo na světě.“(чэшск.) . HlídacíPes.org(чэшск.) бел. (27 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крывічах