wd wp Пошук:

Андрэй Антонавіч Парцянка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Парцянка. Андрэй Антонавіч Парця́нка (23 лютага 1906 — 29 студзеня 1945) — удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).

Біяграфія

А. А. Парцянка нарадзіўся ў вёсцы Дуброўка Магілёўскай губерні (зараз у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Працаваў у калгасе. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. Пасля звальнення са службы жыў у вёсцы Карэннае Венгераўскага раёна Новасібірскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з ліпеня 1941 г. У баях пад Смаленскам быў паранены і трапіў у палон. Уцёк з палону на тэрыторыі Беларусі, прабраўся ў родную вёску і потым пайшоў у партызаны. Быў кулямётчыкам, мінёрам, разведчыкам у 1-й Беларускай партызанскай брыгадзе. Пасля цяжкага ранення ў канцы 1943 г. быў вывезены на Вялікую зямлю. Пасля лячэння ў шпіталі ў Смаленску А. А. Парцянка быў зноў прызваны на вайсковую службу. Удзельнік баёў на 1-м Прыбалтыйскім фронце са снежня 1944 г.

Кулямётчык малодшы сяржант А. А. Парцянка вызначыўся у баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. 29 студзеня 1945 г. з групай байцоў пераправіўся цераз заліў Курыш Хаф[1] (Куршскі заліў), на касе Курыш Нерунг удзельнічаў у адбіцці 6 контратак праціўніка[1]. Застаўшыся адзін з разліку, агнём з адкрытай пазіцыі садзейнічаў адбіццю контратакі праціўніка. Загінуў у гэтым баі.

Пахаваны на хутары Алексіне (за 10 км ад Клайпеды).

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Вечна ў памяці народнай (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна», 2009.
  2. Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 24 июня 1964 г. № 271 О присвоении имени А. А. Портянко Дубровской восьмилетней школе Крупского района Минской области(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Клайпедзе
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ва Усходняй Прусіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза