wd wp Пошук:

1-я Беларуская партызанская брыгада

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. 1-я Беларуская партызанская брыгада (значэнні).

1-я Беларуская партызанская брыгада — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Суражскага, Віцебскага і Гарадоцкага раёнаў Віцебскай вобласці Беларускай ССР.

Дзейнасць

Створана 8 красавіка 1942 года паводле ўказання ЦК КП(б)Б на нарадзе камандавання атрадаў разам з прадстаўнікамі Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і СНК Беларускай ССР, Віцебскага абкама КП(б)Б і аблвыканкама, 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту на базе асобна дзейных атрадаў М. П. Шмырова, А. П. Дзіка (пазней — А. Дз. Гурко), Д. Ф. Райцава і М. Ф. Біруліна. У красавіку ў брыгадзе створаны атрад С. Ц. Шпакава (камандзір С. Ц. Шпакаў, камісар П. А. Буруноў), у верасні 1942 года рассеяны, частка партызан уключана ў іншыя атрады. У чэрвені ў складзе брыгады створаны партызанскі атрад Буеўскі. У маі 1942 года з брыгады вылучана каля 150 партызан для развіцця партызанскага руху ў Полацкім раёне, у ліпені — 200 партызан для фарміравання Беларускай партызанскай дыверсійнай брыгады імя У. І. Леніна, у верасні — 50 партызан для папаўнення рэйдавага атрада «Баявы» пад камандаваннем А. К. Флегантава. У верасні 1942 года паводле рашэння ЦК КП(б)Б з брыгады вылучаны атрад Д. Ф. Райцава, на базе якога разгорнута партызанская брыгада імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, у лютым 1943 года — атрад М. Ф. Біруліна, на базе якога створана 1-я Віцебская партызанская брыгада. У кастрычніку 1942 года ў брыгадзе сфарміраваны атрад Дз. Я. Воранава (пазней — А. П. Дзіка), у сакавіку 1943 года — атрады І. І. Жаваранкава і М. П. Машкова. У ліпені з брыгады вылучаны атрад А. Дз. Гурко (былы А. П. Дзіка), пазней разгорнуты ў 1-ю Беларускую партызанскую брыгаду (2-га складу).

У першай палове 1942 года партызаны разам з часцямі РСЧА вызвалілі тэрыторыю на мяжы Сураж — Віцебск — Усвяты, якая ўвайшла ў Суражскую партызанскую зону. Па заданні Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б ахоўвалі і абаранялі паўднёвыя рубяжы зоны, разрыў лініі нямецкага фронту паміж Веліжам і Усвятамі («Віцебскія вароты»), забяспечвалі шляхі зносін праз «вароты» ў нямецкі тыл, фарміравалі групы і атрады, пасылалі іх у глыбокую разведку і для наладжвання сувязі з партызанскімі атрадамі іншых раёнаў і абласцей. У сакавіку, чэрвені і снежні 1942 годзе перашкодзілі нямецкім войскам уварвацца ў партызанскую зону, адбілі карныя аперацыі.

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе