wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Хутаранскі

Анатоль Мікалаевіч Хутаранскі (15 верасня 1919, Томашпіль, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 21 лістапада 1943, Новае Жыццё, Гомельская вобласць, сёння Рэспубліка Беларусь) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір роты 253-га асобнага танкавага палка 11-й арміі Беларускага фронту, старшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія

Анатоль Мікалаевіч Хутаранскі нарадзіўся 15 верасня 1919 года ў сям’і служачага ў мястэчку Тамашпіль Тамашпільскай воласці Ямпальскага павета Падольскай губерні Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, цяпер пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Тамашпільскага раёна Вінніцкай вобласці Украіны. Украінец. Бацька Мікалай Якаўлевіч Хутаранскі памёр у сакавіку 1974 года[1].

У дзяцінстве пераехаў з сям’ёй у горад Буйнакск (цяпер Рэспубліка Дагестан). Пасля сярэдняй школы скончыў Краснадарскі інстытут замежных моў.

У канцы чэрвеня 1941 года камсамолец Хутаранскі прыйшоў без позвы ў ваенкамат і папрасіў накіраваць яго ў танкавае вучылішча. У Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію прызваны ў чэрвені 1941 года ў Дагестанскай АССР. Скончыў Сталінградскае ваеннае танкавае вучылішча ў 1942 годзе.

Член ВКП(б) з 1942 года.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1942 года. Быў камандзірам танка, ўзвода, танкавай роты. Ваяваў на Сталінградскім, Паўднёва-Усходнім, Заходнім, Бранскім і Беларускім франтах.

Удзельнічаў у абароне Сталінграда ў раёнах хутара Верхня-Бузіноўка, станцыі Цінгута, пасёлкаў Пясчанка і Бекетаўка; у аперацыі «Уран» па акружэнню Сталінградскай гітлераўскай групоўкі — у 1942 годзе; у баях на Арлоўскай дузе, у вызваленні Бранска і гарадоў Бранскай вобласці, у фарсіраванні рэк Іпуць і Сож і баях на подступах да горада Гомель — у 1943.

Камандзір роты танкаў Т-34 253-га асобнага танкавага палка старшы лейтэнант Хуторанскі 15 лістапада 1943 года з ротай у ліку першых пераадолеў раку Сож у раёне вёскі Новае Жыццё Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР, знішчыў некалькі гармат і мінамётаў праціўніка і замацаваўся на дасягнутым рубяжы. Будучы паранены не пакінуў поля бою.

20 лістапада (дадзеныя Імяннога спісу беззваротных страт афіцэрскага складу 235 Гомельскага танкавага палка) або 21 лістапада (дадзеныя Узнагароднага ліста) 1943 года, яшчэ не акрыяўшы ад ранення, сышоў з санчасткі і выпрасіў у камандзіра палка дазвол ўдзельнічаць у баі, павёў роту ў атаку. Падчас атакі загінуў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Хутаранскаму Анатолю Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Пахаваны на месцы бою, у 1951 г. перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Радуга Веткаўскі раён Гомельскай вобласці.

Узнагароды

Памяць

Спасылкі

Анатоль Мікалаевіч Хутаранскі на сайце «Героі краіны»

Зноскі

  1. «Правда Гомель» — «Гомельская праўда». Мертвым не больно?
  2. Гомель, ул. ХУТОРЯНСКОГО (Прежние названия: Чистая)
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Постаці Краснадара
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падольскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Веткаўскім раёне