wd wp Пошук:

Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудзіненка. Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіне́нка (23 студзеня 1940, с. Ленінскае, Ленінскі раён, Хабараўскі край — 14 снежня 2010) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат архітэктуры (1972)[1], дацэнт (1978).

Біяграфія

Скончыў у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі В. М. Волчак, Л. М. Рымінскі, Г. У. Заборскі, А. П. Воінаў). 3 1963 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1], з 1965 года ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР[2], у 1967 годзе запрошаны ў інстытут «Брэстграмадзянпраект»[1]. Паступіў у аспірантуру, абараніўся ў 1972 годзе[2]. З 1974 выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута1974 загадчык кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка, з 1984 дацэнт[1], пасля прафесар[2]).

Памёр 14 снежня 2010 года[2].

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1967 года, членскі білет № 203[3]. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў г. Брэст[4].

Творы

Асноўныя работы: генпланы гарадоў Калінкавічы (1965)[3], Кобрына (1970)[4], Драгічын (1973), планіроўка турбазы «Белае возера» ў Брэсцкім раёне (19701973), забудова мікрараёнаў № 1, 2 Усходняга жылога раёна (1970—1973, сааўтары Селівонец, Л. Валахановіч, К. Кожыч) і па вул. Набярэжнай (1967—1975)[3], Паўночны ў Пінску (1969)[4], спорткомплекс у Баранавічах (1980)[4], парк раёна Усход (1981, у аўтарскім калектыве)[5] у Брэсце, праекты жылых дамоў у г. Шклоў (1989), г. п. Барань Аршанскага раёна (1990) і інш.[1], рэканструкцыя школы ў в. Лукава Маларыцкага раёна (сааўтар К. Карват)[3].

Аўтар больш 50 друкаваных прац, у т.л. навучальныя дапаможнікі: «Тыпалогія сельскагаспадарчых будынкаў і збудаванняў» (з І. Г. Малковым), «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў» (Мінск, 1984), «Раённыя планіроўкі і рэгіянальныя рассяленні» (у суаўтарстве з І. Д. Белагорцавым, В. М. Саломенікам, 1986). «Архітэктура адраджаемага беларускага сяла і сядзібнага дома» (у суаўтарстве ; Брэст, 2005) і інш[3].

Сям’я

Мае дваіх дзяцей: старэйшую дачку і сына Андрэя, кінарэжысёра[2].

Узнагароды

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект пасёлка саўгаса «Мухавец» у Брэсцкім раёне[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Кудзіненка Анатоль Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 4 5 Культура—КІМ-ПРЭСС. Жыў-быў дойлід…
  3. 1 2 3 4 5 Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  4. 1 2 3 4 5 Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  5. Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яўрэйскай аўтаномнай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары Брэста