У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сабалеўскі.
Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі (27 мая 1932, в. Андрыеўшчына, Дзяржынскі раён[1] — 6 красавіка 2012[2]) — беларускі тэатразнавец і педагог.
Скончыў БДУ (1958). З 1961 навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1972 загадчык кафедры Беларускага театральна-мастацкага інстытута. У 1974 годзе абраніў доктарскую дысертацыю па мастацтвазнаўстве. У 1975 прысвоена званне прафесара. У 1984—1989 гадах рэктар Беларускага театральна-мастацкага інстытута[2].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1958 года, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1964 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.
Друкуецца з 1952[1]. Даследаваў творчыя сувязі беларускага тэатральнага мастацтва з тэатрамі іншых рэспублік СССР («Беларуская драматургія ў тэатрах народаў СССР», 1972), праблемы развіцця беларускай савецкай драматургіі («Беларуская савецкая драма», кн. 1-2, 1969-72). Склаў 2-томную «Хрэстаматыю па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (1975). Выступаў з тэатральна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі (кнігі «Рампай асветленае», 1962; «Жыццё тэатра», 1980), напісаў манаграфію пра Б. Платонава («Уладар дум чалавечых», 1964). Беларускай тэатральнай Ленініяне прысвечаны яго працы «Увасабленне майстэрствам акцёра» (у зборніку «Вобраз У. І. Леніна ў беларускім мастацтве», 1970) і «Вобраз У. І. Леніна на беларускай сцэне» (1980). Аўтар аповесці «Жылі-былі хлопцы…» (1961), апавяданняў[1].
Лаўрэат прэміі імя К. Крапівы (2001).