wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Ерашоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ерашоў. Анатоль Іванавіч Ерашо́ў[1] (нар. 30 красавіка 1936, Гарадок) — вучоны ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі і радыяцыйнай біялогіі, доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1993).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гарадок (адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна Віцебская вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. 3 1972 год працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага. У 1973 годзе скончыў аспірантуру пры Ленінградскім навукова-даследчым інстытуце радыяцыйнай гігіены Міністэрства аховы здароўя РСФСР і абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1986 года працаваў у Малдаўскім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1991 года ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце.

З 2006 года А. І. Ерашоў у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе з 20017 года прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па метадах і сродках дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы, уздзеянню радыяцыі, магнітных і электрамагнітных палёў і хімічных фактараў на біялагічныя аб’екты. Мае 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы[2].

Аўтар больш за 200 публікацый, у тым ліку артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі[2].

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
  2. 1 2 3 4 Ерошов Анатолий Иванович Архівавана 15 чэрвеня 2020. (руск.)  // Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі МДЭІ імя А. Дз. Сахарава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вірусолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадку
Катэгорыя·Мікрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Постаці радыебіялогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі БДАТУ
Катэгорыя·Ветэрынары СССР
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў